![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/f/f1/FC_Porto.svg/langbe-tarask-640px-FC_Porto.svg.png&w=640&q=50)
Порту (футбольны клюб)
партугальскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Порту» (па-партугальску: Porto) — партугальскі футбольны клюб з гораду Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 20-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі й 23-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. У 2023 годзе клюб здабыў перамогу ў Кубку лігі Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЭФА (2003), пераможца Лігі Эўропы (2011). Клюб быў заснаваны 28 верасьня 1893 году[1][2][3], зьяўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часьцяком называюць «цмокамі».
Порту | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Futebol Clube do Porto | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 28 верасьня 1893 | ||||
Горад | Порту, Партугалія | ||||
Стадыён |
Эштадыю ду Драган Умяшчальнасьць: 50 033 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга | ||||
· 2023—2024 | 3 месца | ||||
| |||||
![]() fcporto.pt (парт.) (анг.) (гішп.) |
«Порту» зьяўляецца другім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў (27 разоў, зь якіх ёсьць перамога ў нацыянальным чэмпіянаце). Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бэнфікі». Акрамя таго, клюб мае рэкордную сэрыю зь пяці перамогаў запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клюб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае й значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клюб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў 1986—1987 гадоў, Міжкантынэнтальны кубак 1987 году, Супэркубак УЭФА 1987 году, стаўшы такім чынам адным зь нешматлікіх клюбаў у сьвеце, якія маюць перамогі ў трох асноўных міжнародных турнірах адначасова й адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЭФА 2003 году, Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2003—2004 гадоў, Міжкантынэнтальны кубак 2004 году, Ліга Эўропы УЭФА 2010—2011 гадоў.
«Порту» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Прэмэйры-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бэнфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў зь першага дывізіёну партугальскага футболу. Таксама «Порту» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў расфармаванай G-14, а таксама зьяўляецца чальцом Эўрапейскай асацыяцыі клюбаў.