![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/a/ad/SL_Benfica_logo.png/640px-SL_Benfica_logo.png&w=640&q=50)
Бэнфіка Лісабон
партугальскі футбольны клюб зь Лісабону / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бэнфі́ка» (па-партугальску: Benfica) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. Заснаваны ў 1904 годзе. 38-разовы Чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЭФА (1983).
Бэнфіка | |
![]() | |
Поўная назва | Sport Lisboa e Benfica |
---|---|
Заснаваны | 28 лютага 1904 |
Горад | Лісабон, Партугалія |
Стадыён |
Эштадыю да Луш Умяшчальнасьць: 65 647 |
Прэзыдэнт | Руй Кошта[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
![]() slbenfica.pt (парт.) (анг.) (гішп.) (фр.) |
«Бэнфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клюбаў Партугаліі разам з «Порту» й «Спортынгам». Да таго ж, клюб ніводнага разу не пакідаў найвышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бэнфіка» стала першым клюбам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паразаў у сэзоне, у чэмпіянаце 1972—1973 гадоў, а таксама адзіным клюбам Эўропы, які паўтарыў гэты посьпех у сэзоне 1977—1978 гадоў. Таксама клюб зьяўляецца адзіным партугальскім клюбам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах эўрапейскіх клюбных турніраў. Характэрна, што ў адрозьненьне ад большасьці эўрапейскіх клюбаў, заўзятары «Бэнфікі» самі ўтрымліваюць клюб і кіруюць ім з моманту ягонага заснаваньня. Таксама «Бэнфіка» займае 22 месца ў сьпісе самых заможных камандаў плянэты, з гадавым абаротам у 111,1 млн эўра[1][2].
Прынцыповымі для «Бэнфікі» зьяўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футболу як «Клясыка» (парт. O Clássico). Таксама клюб праводзіць прынцыповыя матчы супраць «Спортынгу», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабону.