беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́с Пятро́віч, сапраўднае імя Барыс Пятровіч Сачанка (нар. 17 ліпеня 1959, в. Вялікі Бор, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, БССР) — беларускі пісьменьнік, празаік.
Барыс Пятровіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 ліпеня 1959 (65 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
Жанр | аповесьць[d] |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды | |
Нарадзіўся 17 ліпеня 1959 году ў в. Вялікі Бор Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1984). Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку «Гомельская праўда», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісе «Полымя». З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1993 году.
У 2002 годзе ён заснаваў і стаў галоўным рэдактарам літаратурнага часопісу «Дзеяслоў».
У сьнежні 2011 году абраны старшынём Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» — найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі, што аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 450 сяброў. У якасьці куратара сэрыі і рэдактара выдаў больш за 60 кніг беларускіх аўтараў у сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» (сярод іх намінанты і ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца «Час збіраць косткі» В. Казько, «Жанчына і леапард» Т. Барысік і іншыя), а таксама больш за дзясятак кніг ў бібліятэчцы часопісу «Дзеяслоў».
Дэбютаваў апавяданьнем «Успамін. Яблыкі» у 1988 (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасьце быць» (2004), «Жыць не страшна» (2008), «Піліпікі» (2009), «Плошча» (2010), «Спакушэньне» (2013), «Спачатку была цемра» (2013), «Пуціна» (2015).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.