адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бара́навіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 2202,32[5] км². Насельніцтва на 2018 год — 30 850 чалавек[3]. Цэнтар раёну — горад Баранавічы (не ўваходзіць у склад раёну).
Баранавіцкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 году[1] |
Старшыня райвыканкаму | Васіль Хвацік[2] |
Насельніцтва (2018) | 30 850[3] |
Шчыльнасьць | 14 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы (86,9%), палякі (5,9%), расейцы (5,2%), украінцы (1,1%), іншыя (0,9%)[4] |
Плошча | 2202,32[5] км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 267[1] м 180—240[1] м |
Месцазнаходжаньне Баранавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | +375 163[6] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён уключае мястэчка Гарадзішча раённага падпарадкаваньня і 244 сельскія населеныя пункты, якія належаць да 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гавінавіцкі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крашынскі, Лясьнянскі, Малахоўскі, Маўчадзкі, Мілавідзкі, Навамыскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Сталовіцкі.
Раён утвораны 15 студзеня 1940 году як Навамыскі, у 1957 годзе перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У канцы 1962 году да раёну далучана тэрыторыя былога Гарадзішчанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Баранавіцкі раён знаходзіцца на поўначы Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 2202,32 км² (6,7% тэрыторыі вобласьці).
Раён мяжуе з Івацэвіцкім (на поўдні) і Ляхавіцкім (на паўднёвым усходзе) раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім раёнам Менскай вобласьці на ўсходзе, Карэліцкім і Наваградзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці на поўначы, Зьдзецельскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на паўночным захадзе, ды Слонімскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на захадзе.
Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 180—240 м над узроўнем мора. Паўночная частка раёну разьмешчана ў межах Наваградзкага ўзвышша, паўднёвая — на Баранавіцкай раўніне.
Найвышэйшы пункт раёну — 267 м над узроўнем мора — знаходзіцца каля вёскі Зялёная.
У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.
Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанкай, Малатоўкай, Лахазвай, Ісай, на поўначы — рака Сэрвач, на паўночным захадзе — рака Моўчадзь.
Створана вадасховішча Гаць, ёсьць азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае.
Лясы займаюць 33% тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тысячы гектараў, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэрыторыі раёну знаходзяцца частка Баранавіцкага біялягічнага заказьніку, Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы.
Прамысловасьць раёну прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай, дрэваапрацоўчай, харчовай галінаў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, бульбаводзтва. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, гародніну.
Асноўныя прадпрыемствы раёну:
На хутары Завосьсе — сядзіба-музэй Адама Міцкевіча. У вёсцы Русіно — Дом-музэй этнаграфіі і культуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.