рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
І́са — рака ў Беларусі, правы прыток Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Іса лац. Isa | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Серабрышча |
Вусьце | Шчара |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 62 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,6 м³/с |
Плошча басэйну | 554 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёну, упадае ў Шчару ў межах Слоніму. Часткова цячэ тэрыторыяй біялягічнага заказьніку Слонімскі.
Даліна трапэцападобная. Абалона чаргуецца па берагох, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхняй і ніжняй плыні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Зьвераўшчыны (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічаў да вёскі Нагуевічаў (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічаў плаціны[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.