From Wikipedia, the free encyclopedia
Арол (па-лацінску: Aquila) — сузор’е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба. У грэцкай міталёгіі Арол сымбалізаваў птушку, якую паслаў Зэўс для выкраданьня Ганімэда.
Арол | |
Сьпіс зорак у сузор’і Арла | |
Лацінская назва | Aquila |
---|---|
· у родным склоне | Aquilae |
· скарот | Aql |
Простае ўзьняцьцё | 20г |
Схіленьне | +5° |
Квадрант | NQ4 |
Плошча | 652 кв. гр. (22-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 65 |
Зорак з плянэтамі | 9 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 3 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 2 |
Найярчэйшая зорка | Альтаір (α Aql) (0,76m) |
Найбліжэйшая зорка | Альтаір (α Aql) (16,77 сьв. г., 5,13 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Памежныя сузор’і | Страла Гэркулес Зьмеядзержнік Хвост Зьмяі Шчыт Стралец Казярог Вадаліў Дэльфін |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −75°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня. |
Арол ляжыць усяго ў некалькіх градусах на поўнач ад нябеснага экватару. Яго галоўная зорка, Альтаір — вяршыня летня-восеньскага трыкутніка. Лепей усяго сузор’е назіраць улетку, бо яно ляжыць у плоскасьці Млечнага Шляху. З-за такога разьмяшчэньня ў сузор’я бачна шмат розных скупнасьцяў і туманнасьцяў, але яны цьмяныя. Ароч таго, у сузор’і толькі некалькі галяктык.
Арол быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II стагодзьдзі. Да Пталемэя пра Арла ўзгадвалі Эўдокс Кнідзкі (у IV ст. да н. э.) і Арат (у III ст. да н. э.). Цяпер Арол уваходзіць у склад 88 сучасных сузор’яў, вызначаных Міжнародным астранамічным зьвязам. У грэка-рымскай міталёгіі Арол сымбалізаваў арла Зэўса/Юпітэра, які трымаў у капцюрох молніі свайго гаспадара. Акрамя таго, сузор’е асацыюецца з арлом, якога паслаў Зэўс на выкраданьне Ганімэда, каб зрабіць таго чашнікам для багоў.[1]
19 зорак былі зьмешчаныя Пталемэем адразу ў сузор’е Арла і Антыноя (цяпер састарэлае сузор’е, ня ўключанае ў лік 88 дзейсных; было названае за імпэратарам Адрыянам). Часам падобнае разьмеркаваньне прыпісваюць Тыха Брагэ, але апошні аднёс да Арла 12 зорак, а для Антыноя — сем. Ёган Гэвэліюс залічыў у сузор’е Арла 23 зоркі, у сузор’е Антыноя — 19.[2]
Імаверна, што старажытнагрэцкі Арол быў пазычаны ў бабілёнцаў, у якіх Арол знаходзіўся ў тым самым месцы.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.