From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэркуле́с (па-лацінску: Hercules, Her) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае ў гонар Гэркулеса, героя Рымскай міталёгіі, пазычанага ў грэкаў Гэракла. Гэркулес быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных у II стагодзьдзі старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Гэта пятае сузор’е на небе паводле плошчы. На тэрыторыі Беларусі яго можна назіраць увесну ды ўлетку.[1]
Гэркулес | |
Сьпіс зорак у сузор’і Гэркулеса | |
Лацінская назва | Hercules |
---|---|
· у родным склоне | Herculis |
· скарот | Her |
Простае ўзьняцьцё | 17г |
Схіленьне | +30° |
Квадрант | NQ3 |
Плошча | 1225 кв. гр. (5-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 106 |
Зорак з плянэтамі | 14 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 2 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 9 |
Найярчэйшая зорка | β Her (Карнэфорас) (2,78m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 661 (20,62 сьв. г., 6,32 пк) |
Аб’екты Мэсье | 2 |
Мэтэорныя патокі | Таў-Гэркуліды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −50°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня. |
У сузор’і Гэркулеса месьціцца апэкс Сонечнай сыстэмы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.