Парсэ́к (скарочана пк) — распаўсюджаная ў астраноміі пазасыстэмная адзінка вымярэньня адлегласьці. Назва ўтвараецца ад паралякса кутняй сэкунды й пазначае адлегласьць да аб’екта, гадавая трыганамэтрычная паралякса якога роўная адной кутняй сэкундзе.
Паводле іншага эквівалентнага азначэньня, парсэк — гэтая такая адлегласьць, зь якое сярэдні радыюс зямной арбіты (роўны 1 а. а.), пэрпэндыкулярны прамяню зроку, бачны пад кутом 1″.
- 1 пк = а. а. = 206 265 а. а. = 3,08568×1016 м = 30,8568 Пм (пэтамэтраў) = 3,2616 сьветлавых гадоў.
Выкарыстоўваюцца таксама кратныя адзінкі: кіляпарсэк (кпк), мэгапарсэк (Мпк) і гігапарсэк (Гпк).
- 1 астранамічная адзінка складае 4,85×10−6 парсэк;
- Паводле стану на лістапад 2005 касьмічны апарат «Вояджэр-1» знаходзіўся на адлегласьці ад Сонца 0,00047 пк. (96,9 а. а.);
- Дыямэтар воблака Оорта каля 0,6 пк.;
- Адлегласьць ад Сонца да найбліжэйшай зоркі (Проксіма Цэнтаўра) складае прыкладна 1,3 парсэка;
- Адлегласьць да цэнтра нашай Галяктыкі — каля 8 кіляпарсэк, дыямэтар Галяктыкі прыблізна 30 кпк.;
- Адлегласьць да туманнасьці Андрамэды 0,77 мэгапарсэк;
- Самая блізкая буйная скупнасьць галяктык, скупнасьць Дзевы, знаходзіцца на адлегласьці 18 Мпк.;
- Да гарызонту назіранага Сусьвету — каля 4 Гпк.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.