From Wikipedia, the free encyclopedia
Анато́ль Мікала́евіч Рубі́наў (нар. 15 красавіка 1939, Магілёў) — беларускі фізык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чалец-карэспандэнт з 1984), доктар фізыка-матэматычных навук (1973), прафэсар (1980). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага і пятага скліканьняў.
Анатоль Рубінаў | |
па-беларуску: Анатоль Мікалаевіч Рубінаў | |
старшыня Савету Рэспублікі НС РБ | |
---|---|
24 траўня 2010 — сьнежань 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Абрамовіч |
Наступнік: | Міхаіл Мясьніковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 красавіка 1939 (85 гадоў) Магілёў, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Нарадзіўся 15 красавіка 1939 году ў Магілёве.
У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, асьпірантам, старэйшым інжынэрам-канструктарам, галоўным інжынэрам лябараторыі, старэйшым навуковым супрацоўнікам.
З 1964 году ў Інстытуце фізыкі, з 1970 г. загадчык лябараторыі генэравальных арганічных злучэньняў, адначасова ў 1987—1998 гг. намесьнік дырэктара па навуковай працы Інстытуту фізыкі імя Б. І. Сьцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 2002—2006 гг. старшыня Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
З 2006 году працаваў першым намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
31 кастрычніка 2008 году абраны намесьнікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацьвёртага скліканьня. 24 траўня 2010 году абраны Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня.
19 кастрычнікa 2012 году абраны Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня.
Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Працы ў вобласьці лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі складаных арганічных злучэньняў. Распрацаваў новыя мэтады вывучэньня спэктраскапіі ўзбуджаных станаў лязэрных асяродзьдзяў, лязэры на растворах арганічных злучэньняў. Дасьледаваў залежнасьць спэктру флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага сьвятла (зьява батахромнай люмінэсцэнцыі), разьвіў мэтады ўнутрырэзанатарнай лязэрнай спэктраскапіі, стварыў перабудаваныя па спэктры лязэры з разьмеркаванай зваротнай сувязьзю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяньня лязэрнага выпраменьваньня зь біялягічнымі аб’ектамі.
У 2010 годзе выйшлі зборнікі вершаў Анатоля Рубінава «Вот она, наша жизнь» і «Сердце и память». Гэтыя выданьні крытыкавалі як чытачы, так і асобныя эксперты з-за зьместу пэўных вершаў.[1][2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.