Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі[6] — дзяржаўнае ведамства Беларусі ў галіне засьведчаньня годнасьці і ступеняў навуковых працаўнікоў, заснавае ў верасьні 1992 году.
Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі |
Абрэвіятура |
НАК РБ |
---|
Дата ўтварэньня |
18 верасьня 1992 (32 гады таму) |
---|
Тып |
ведамства |
---|
Юрыдычны статус |
дзяржаўная ўстанова |
---|
Мэта |
прысваеньне навуковых годнасьцяў і ступеняў |
---|
Штаб-кватэра |
Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 66[1] |
---|
Месцазнаходжаньне |
Менск |
---|
Каардынаты |
53°55′13″ пн. ш. 27°35′54″ у. д. |
---|
Дзейнічае ў рэгіёнах |
Беларусь |
---|
Афіцыйныя мовы |
беларуская, расейская |
---|
Старшыня |
Аляксандар Гучок |
---|
Галоўная навуковая сакратарка |
Вольга Дубаневіч[2] |
---|
Сябры Камісіі |
Аляксандар Канойка, Натальля Кардзіяка, Зьміцер Піневіч, Аляксандар Сьмяян, Ірына Старавойтава, Сяргей Чыжык[3] |
---|
Асноўныя асобы |
Кірыл Дабрэга, Аляксей Белы, Міхаіл Вішнеўскі, Валеры Гадуноў, Алег Івашкевіч, Мікалай Казак, Аляксандар Лакотка, Валянціна Маслава, Антаніна Морава, Станіслаў Трацьцяк, Юры Харын, Уладзімер Шкуматаў[4] |
---|
Кіроўны орган |
Прэзыдыюм |
---|
Матчына кампанія |
Прэзыдэнт Беларусі |
---|
Бюджэт |
1,859 млн рублёў (2021 год; 732,5 тыс. $)[5] |
---|
Сайт |
vak.gov.by/be |
---|
Колішняя назва |
Найвышэйшы атэстацыйны камітэт Беларусі (1995—1997, 2001—2002), Дзяржаўны найвышэйшы атэстацыйны камітэт Беларусі (1997—2001) |
Закрыць
На 2022 год улучала 2 управы: 1) аналітычнай і прававой працы, 2) атэстацыйнай працы, а таксама рэжымна-таемны орган[7].
На 2022 год Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі мела паўнамоцтвы на:
- кіраваньне працай навуковых установаў і ВНУ у галіне засьведчаньня навукоўцаў;
- узгадненьне праектаў нарматыўных прававых актаў датычна падрыхтоўкі навукоўцаў і прысваеньня навуковых годнасьцяў і ступеняў;
- вызначэньне парадку засьведчаньня навуковых установаў сумесна зь Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналёгіях Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;
- распрацоўку і зацьверджаньне пераліку спэцыяльнасьцяў навукоўцаў Беларусі і пераліку спэцыяльнасьцяў для прысваеньня навуковых годнасьцяў у Беларусі;
- стварэньне і зацьверджаньне складу, улік і мэтадычную дапамогу, нагляд за дзейнасьцю і спыненьне дзейнасьці радаў абароны дысэртацыяў;
- разгляд дысэртацыяў ад радаў абароны дысэртацыяў;
- зацьверджаньне і скасаваньне рашэньняў радаў абароны дысэртацыяў аб прысуджэньні навуковай ступені кандыдата навук;
- прысуджэньне навуковай ступені доктара навук на падставе хадайніцтва рады абароны дысэртацыяў і адхіленьне такога хадайніцтва;
- прысваеньне годнасьці дацэнта і прафэсара на падставе хадайніцтва навуковай рады ВНУ і навуковай установы і адхіленьне такога хадайніцтва;
- прыраўноўваньне дакумэнтаў аб прысуджэньні навуковай годнасьці і ступені, выдадзеных ведамствамі засьведчаньня іншых дзяржаваў, зь якімі ўрад Беларусі заключыў дамовы аб прызнаньні такіх дакумэнтаў;
- перазасьведчаньне асобаў з навуковай годнасьцю і ступеняй, прысуджанымі ў іншых дзяржавах, зь якімі ўрад Беларусі заключыў дамову аб прызнаньні адпаведных дакумэнтаў;
- узгадненьне адкрыцьця і закрыцьця асьпірантуры, ад’юнктуры і дактарантуры, удзел у іх зацьведчаньні, мэтадычную дапамогу ім і нагляд за імі;
- зацьверджаньне пашпарту спэцыяльнасьці навукоўцаў і праграмы-мінімуму кандыдацкага экзамэну паводле адмысловага прадмету;
- разгляд справы аднаўленьня і пазбаўленьня навуковай годнасьці і ступені, скаргі і звароту грамадзяніна і юрыдычнай асобы;
- распрацоўку апісаньня нацыянальнага дыплёму кандыдата і доктара навук, нацыянальнага пасьведчаньня дацэнта і прафэсра, нацыянальнага дыплёму доктара філязофіі, дубліката такога дыплёму і пацьведчаньня, унясеньня іх на зацьверджаньне прэзыдэнту Беларусі, усталяваньне парадку афармленьня і выдачы названых дакумэнтаў і іх дублікатаў;
- агляд вынікаў дысэртацыяў, давядзеньне і да ведама дзяржаўных ведамстваў і іх асьвятленьне ў сродках масавай інфармацыі;
- улік і абагулены агляд абароненых дысэртацыяў са штогадовай падачай адпаведнай справаздачы прэзыдэнту Беларусі
- стварэньне і падтрыманьне надзённасьці банку дадзеных аб навукоўцах Беларусі, унясеньне асабістых зьвестак фізычных асобаў з такога банку ў рэгістар насельніцтва;
- фінансаваньне выдаткаў радаў абароны дысэртацыяў на прысуджэньне навуковых ступеняў і нагляд за мэтавых выкарыстаньнем гэтых сродкаў;
- стварэньне архіву, захоўваньне справаў засьведчаньня і перадача дысэртацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі;
- удзел у падрыхтоўцы праектаў міжурадавых дамоваў аб засьведчаньні навуковай годнасьці і ступені;
- заключэньне міжнародных міжведамасных дамоваў;
- усталяваньне парадку разгляду справы засьведчаньня сушукальніка навуковай годнасьці і ступені, іх прысваеньня, аднаўленьня і пазбаўленьня, вызначэньне афармленьня дысэртацыі, аўтарэфэрату і выданьня паводле дысэртацыі, утварэньне і зьмяненьне пераліку выданьняў Беларусі для абнародаваньня вынікаў дысэртацыі[8].
- Прэзыдыюм. Склад зацьвярджаўся прэзыдэнтам Беларусі па ўзгадненьні са старшынём. Налічваў 15 сябраў. Прысуджаў навуковыя годнасьці і ступені. Прыраўноўваў і прызнаваў замежныя пасьведчаньні аб навуковай годнасьці і ступені[4].
- Калегія. Налічвала 9 сябраў. Стварала і зацьвярджала склад радаў абароны дысэртацыяў і экспэртных радаў. Узгадняла адкрыцьце і закрыцьце асьпірантуры, ад’юнктуры і дактарантуры. Зацьвярджала пашпарт спэцыяльнасьці навукоўцаў і праграмы-мінімуму кандыдацкага экзамэну паводле адмысловага прадмету[3].
- Экспэртныя рады. Ацэньвалі дысэртацыі на сушуканьне навуковых ступеняў у адпаведнасьці з галіной навукі і спэцыяльнасьцю паводле надзённасьі і навізны, дакладнасьці і абгрунтаванасьці вынікаў, а таксама дастасоўнай значнасьці. Вызначалі абгрунтаванасьць заключэньняў рады абароны дысэртацыяў. Рыхтавалі заключэньні і парады для Прэзыдыюму наконт прысуджэньня навуковай годнасьці і ступені. Разглядалі матэрыялы перазасьведчаньня ўладальнікаў замежных пасьведчаньняў аб навуковай годнасьці і ступені, пасьля чаго давалі Прэзыдыюму адпаведныя парады. Уносілі прапановы наконт стварэньня і складу радаў абароны дысэртацыяў пасьля адпаведнага разгляду. Раілі наконт зацьверджаньня пашпарту спэцыяльнасьці навукоўцаў і праграмы-мінімуму кандыдацкага экзамэну паводле адмысловага прадмету пасьля адпаведнага разгляду. Разглядала матэрыялы наконт аднаўленьня і пазбаўленьня навуковай годнасьці і ступені. Уносіла ў Калегію прапановы наконт улучэньня часопісаў у Пералік навуковых выданьняў Беларусі для абнародаваньня вынікаў дысэртацыяў[9].
18 верасьня 1992 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 564 «Аб стварэньні Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь». У лістападзе 1995 году Найвышэйшую атэстацыйную камісію Беларусі перайменавалі ў Найвышэйшы атэстацыйны камітэт Беларусі (НАК Беларусі). На 1996 году НАК Беларусі атрымліваў заяўкі на прысуджэньне навуковых ступеняў ад 136 радаў абароны дысэртацыяў і 25 экспэртных радаў. НАК Беларусі зацьвярджала рашэньне радаў аб прысуджэньні навуковай ступені кандыдата навук і адпаведныя хадайніцтвы аб прысуджэньні ступені доктара навук. Таксама НАК Беларусі прысвойвала годнасьці дацэнта і прафэсара, стварала ўстановы атэстацыі, распрацоўвала парадак падрыхтоўкі навуковых кадраў праз асьпірантуру, дактарантуру і сушукальніцтва. Сярод іншага НАК Беларусі зацьвярджала пералікі спэцыяльнасьцяў для прысуджэньня навуковых годнасьцяў і ступеняў, а таксама стварала нацыянальны банк дадзеных навукоўцаў з годнасьцямі і ступенямі[10]. У 1997 годзе НАК Беларусі перайменавалі ў Дзяржаўны найвышэйшы атэстацыйны камітэт Беларусі, а ў 2001-м — зноў у Найвышэйшы атэстацыйны камітэт, але ў складзе Камітэту па навуцы пр Савеце міністраў Беларусі. У 2002 годзе вярнулі назву Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі.
У 2013 годзе Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі прысвоіла навуковую ступеню кандыдата навук 512 сушукальнікам, а ступеню доктара навук — 39 сушукальнікам. Таксама 49 сушукальнікаў атрымалі годнасьць прафэсара. Сярэдні век сушукальнікаў ступені кандыдата навук склаў 34 гады, а доктара навук — 53 гады. Па мэдычных і тэхнічных навуках выканалі 100 дысэртацыяў з прысуджэньнем ступені, па фізыка-матэматычных — 47 і па біялягічных — 45. За 21 год дзейнасьці НАК Беларусі ў пэдагогіцы абаранілі каля 600 дысэртацыяў. Дыплёмы аб навуковых ступенях у Беларусі атрымалі 46 замежных грамадзянаў з 11 краінаў — Расеі, Лібіі, Іраку, Кітаю, Ірану, Анголы, Віетнаму, Ізраілю, Нігерыі, Нідэрляндаў і Ўкраіны. Па выніках пераатэстацыі ступеню кандыдата навук прысудзілі 3-м грамадзянам Беларусі, якія абаранілі свае працы за мяжой[11].
На 31 сьнежня 2019 году НАК Беларусі ўхваляў дзейнасьць 161-й рады абароны дысэртацыяў, у тым ліку 120 доктарскіх радаў. За 2019 год зьмянілі склад 20 радаў абароны дысэртацыяў і падоўжылі паўнамоцтвы 10 такіх радаў, а таксама стварылі 7 новых радаў, зь якіх 6 кандыдацкіх. Агулам рады абароны дысэртацыяў дзейнічалі ў 23-х галінах навукі, у тым ліку такіх, як: архітэктура, біялёгія, вэтэрынарыя, ваенная навука, геаграфія, геалёгія і мінэралёгія, мастацтвазнаўства, гісторыя і археалёгія, культуралёгія, мэдыцына, пэдагогіка, паліталёгія, псыхалёгія, сельскагаспадарчая навука, грамадазнаўства, тэхнічныя навукі, фармацэўтыка, фізыка-матэматычныя навукі, мовазнаўства, філязофія, хімія, эканоміка і правазнаўства[12].
Старшыні
- Анатоль Дастанка (1992—2002)
- Анатоль Рубінаў (сьнежань 2002 — студзень 2006)
- Анатоль Афанасьеў (2006—2014)
- Генадзь Пальчык (2014—2018)
- Аляксандар Гучок (ад 26 чэрвеня 2018 году)
Кіраўніцтва // Найвышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, 2022 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.
Калегія // Найвышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, 2022 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.
Прэзыдыюм // Найвышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, 2022 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.
Аб НАК // Найвышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, 2022 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.
Экспэртныя саветы // Найвышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, 2022 г. Праверана 6 чэрвеня 2022 г.