From Wikipedia, the free encyclopedia
Культуралё́гія (ад культура + стар.-грэц. λογος — вучэньне) — галіна соцыягуманітарных ведаў; навуковая дысцыпліна пра сутнасьць і віды культуры, яе сацыяльныя функцыі, заканамернасьці і дынаміку гістарычнага разьвіцьця. Тэрмін культуралёгія ўвёў у навуковы ўжытак амэрыканскі культурантраполяг Лесьлі Ўайт ў 1949 годзе. Як асобная навуковая і навучальная дысцыпліна яна яшчэ знаходзіцца ў стадыі афармленьня, вызначэньня паняткава-катэгарыяльнага апарату.
У многіх заходніх краінах праблемы культуралёгіі вывучаюцца найперш этналёгіяй і культурнай антрапалёгіяй. Культуралёгія ўяўляе сабой адзінства тэорыі і гісторыі культуры, разглядае ва ўзаемасувязі матэрыяльную культуру, духоўную культуру і культуру чалавечых зносінаў. Выкарыстоўвае і мадыфікуе мэтады дасьледаваньня, катэгорыі і паняткі, уласьцівыя іншым гуманітарным навукам — філязофіі, гісторыі, сацыялёгіі, этналёгіі, мастацтвазнаўству і г. д.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.