АМАП
падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Атра́д мілі́цыі асаблі́вага прызначэ́ньня[1][2] (скарочана АМАП) — утворанае за савецкім часам паводле адпаведных расейскіх структураў спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для разьвязаньня задачаў забесьпячэньня правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечаньні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задачаў АМАПа зьяўляецца забесьпячэньне сілавой падтрымкі органаў сьледзтва, унутраных справаў, дзяржаўнай бясьпекі.
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня | |
Скарот | АМАП |
---|---|
Позва | Законнасьць, гонар, адвага |
Папярэднік | Унутраныя войскі СССР |
Дата ўтварэньня | 3 кастрычніка 1988 |
Від | міліцыя |
Праўны стан | падразьдзяленьне |
Задача | забесьпячэньне правапарадку |
Месцазнаходжаньне | Беларусь |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Управа | Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь |
Галоўная ўправа | Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі |
Дадатак | |
Зьвязаныя службы | Унутраныя войскі МУС Беларусі |
Колькасьць работнікаў | 1500 |
Колішняя назва | Спэцыяльная рота хуткага рэагаваньня (СРХР, зь 2005 году), Падразьдзяленьне міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП, да ліпеня 2012 году) |
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня ў Вікісховішчы |
Інструмэнт тэрору прарасейскага рэжыму Лукашэнкі[3]. У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[4].