выкарыстаньне гвалту з мэтай палітычнага, эканамічнага і рэлігійнага прымусу From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрарызм (па-лацінску: terror — жах) — грамадзкая небясьпечная дзейнасьць, якая складаецца ў сьвядомым, мэтанакіраваным ужываньні ґвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаваньняў, выбухаў, запалохваньня насельніцтва і орґанаў улады або зьдзяйсьненьня іншых замахаў, на жыцьцё або здароўе ні ў чым не вінаватых людзей або пагрозы зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў з мэтай дасягненьня сваіх мэтаў.
Агулам прынята, што дзеяньні, зьдзейсьненыя падчас вайны, у прыватнасьці партызанскі рух, не кваліфікуюцца як тэрарыстычныя.
Неабходна адрозьніваць два роднасных, але розных, паняцьця — тэрор і тэрарызм. Тэрор — гэта ґвалт улады зь яе дзяржаўным апаратам супраць народу з мэтай прыгнечаньня ня толькі апазыцыі, але і ўсёй грамадзкасьці, з мэтай выкліку жаху і пакіданьня думак аб супраціве. Іншымі словамі, тэрор — гэта ґвалт з боку моцнага. Упершыню сыстэмны палітычны тэрор быў разгорнуты якабінцамі падчас Францускай рэвалюцыі.Іх ідэаляґічнымі нашчадкамі былі бальшавікі, якія разгарнулі чырвоны тэрор з мэтай прыгнечаньня палітычнай апазыцыі і распаўсюджваньня сваёй улады за межы захопленых імі Пецярбургу і Масквы. Ахвяры ўладнага тэрору вылічаюцца шматлікімі тысячамі і нават мільёнамі людзей.
Затое тэрарызм — гэта ґвалт «з боку больш слабага», ґвалт, які выходзіць ад апазыцыйных праслоек грамадзтва, радыкальна наладжаных і як правіла вельмі нешматлікіх. Тэрарызм носіць палітычную, сацыяльную або нацыянальную афарбоўку ў залежнасьці ад мэт сваіх носьбітаў. Тэрарызм як зьява перасьледуе дзьве асноўныя знакавыя мэты:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.