From Wikipedia, the free encyclopedia
Пале́скія гаворкі — гаворкі беларускае мовы, распаўсюджаныя на беларускім Палесьсі.
Для гаворак характэрна няпоўнае недасымілятыйнае аканьне: бага́то, горэ замест багата, гора; канчаткі е й э: дубэ, кавале, хустке ў Назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў і спэцыфічная форма загаднага ладу дзеясловаў: нясеце, сядзеце.[1]
Гаворкі Палесься — гаворкі на тэрыторыі Заходняга і Ўсходняга беларускага Палесься.
Моўнае аблічча фармуюць мазырскія й часткова слуцкія гаворкі. Для гаворак характэрна оканьне.[2]
Прыклады:
Лексычны ляндшафт дыялекту нераўнамерны, сустракаюцца лякалізмы. Напрыклад, слова лепак (літ. норма — пячнік) у Лельчыцкім раёне.
Заходнепалескія гаворкі малападобныя да іншых гаворак краіны, разглядаюцца па-за асноўным дыялектным масівам беларускае мовы. Для гаворак характэрна оканьне, адсутнасьць дзеканьня / цеканьня. Ахарактарызаваць гаворкі вельмі складана, бо нават у розных вёсках рэґіёну гавораць па-рознаму.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.