From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Магдалена Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 8 ліпеня 1861, Варшава — 6 студзеня 1945, Фрыбур) — дзяячка беларускага культурнага руху, мэцэнатка. Кавалер ордэна «Вялікі крыж Гедзіміна(lt)».
Марыя Магдалена Радзівіл | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 8 ліпеня 1861 Варшава, Царства Польскае |
Памерла | 6 студзеня 1945 Фрыбур, Швайцарыя |
Пахаваная | |
Род | Завішы |
Бацькі | Ян Казімер Завіша Марыя з Квілецкіх |
Муж | Людвік Юзэф Красінскі Вацлаў Мікалай Радзівіл |
Дзеці | Марыя Людвіка Красінская |
Дзейнасьць | арыстакратка, мэцэнатка |
Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Яна Казімера, археоляга і этнографа, і Марыі з Квілецкіх. Дзяцінства прайшло ў родавых маёнтках Жарноўцы і Кухцічы ў Ігуменскім павеце. Выхоўвалася ў духу беларускай культуры, сымпатызавала хрысьціянскім дэмакратам. Для размоваў у сяброўскім коле абірала альбо беларускую, альбо францускую мову.
У 1881 годзе выйшла замуж за графа Людвіка Красінскага, у шлюбе зь якім мела дачку Марыю Людвіку. Па сьмерці бацькі (1884 год) атрымала ў спадчыну ягоныя маёнткі на Беларусі і ў Вялікай Польшчы. У 1895 годзе па сьмерці мужа выехала ў Заходнюю Эўропу. Другі раз выйшла замуж за князя Вацлава Мікалая Радзівіла (Лёндан, 1906 год).
У 1912 годзе на старонках газэты «Minske Russkae Slovo» («Мінскае рускае слова») абвясьціла:
Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу[1]. | ||
Прычым адным з аргумэнтаў, якія пацьвярджалі яе думку, прыводзіла тое, што «…муж мой ніколі не ажаніўся б з полькай»[1].
Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газэту «Беларус», таварыствы цьвярозасьці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла беларускія школы ў сваіх ўладаньнях у Кухцічах, Узьдзе, Каменцы.
Асаблівую ўвагу надавала праблеме падрыхтоўкі нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі В. Іваноўскі, І. і А. Луцкевічы, Р. Скірмунт, А. Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Надавала матэрыяльную падтрымку ў выданьні першых кнігаў М. Багдановіча, К. Буйло і інш.; у знак удзячнасьці ёй В. Іваноўскі і І. Луцкевіч зьмясьцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок».
Шырока ангажавалася ў беларускае рэлігійнае жыцьцё. Прыхільніца ідэі адраджэньня ў Беларусі вуніяцкай царквы[3].
Па 1917 годзе ў эміграцыі ў Польшчы, Летуве, Нямеччыне, з 1932 году ў Швайцарыі. Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, летувіскім і габрэйскім культурным рухам[4].
Апошнія трынаццаць гадоў свайго жыцьця правяла ў кляштары сясьцёр-дамініканак у месьце Фрыбур.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.