украінская пісьменьніца, перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Марко́ Ваўчо́к (па-ўкраінску: Марко Вовчок; сапраўднае імя — Марыя Вілінская, 10 сьнежня 1833, маёнтак Кацярынінская, Арлоўская губэрня, Расейская імпэрыя — 28 ліпеня 1907, Нальчык, Расейская імпэрыя) — украінская пісьменьніца, перакладніца, выдаўца расейскага паходжаньня.
Марко Ваўчок | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 10 (22) сьнежня 1833[1] |
Памерла | 28 ліпеня (10 жніўня) 1907[1] (73 гады) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Апанас Васільевіч Марковіч[d][4][5] |
Дзеці | Багдан Апанасавіч Марковіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, пісьменьніца, дзіцячая пісьменьніца, рэдактарка, навэлістка |
Гады творчасьці | 1857—1907 |
Жанр | апавяданьне |
Мова | украінская мова[6], француская мова і расейская мова[6] |
Дэбют | 1857 |
Значныя творы | «Народні оповідання» (1857), аповесьць «Маруся» (1871) |
Узнагароды | |
Марыя Аляксандраўна Вілінская нарадзілася 10 (22) сьнежня 1833 году ў маёнтку Кацярынінскае Ялецкага павету Арлоўскай губэрні ў зьбяднелай расейскай шляхецкай сям’і. Выхоўвалася ў расейскамоўным асяродку. У падлеткавым узросьце ў 1845 годзе выхоўвалася ў прыватным пансыёне ў Харкаве[7]. На фармаваньне поглядаў будучай пісьменьніцы паўплывала шматгадовае знаходжаньне ў інтэлігентных колах, у прыватнасьці ў сям’і сваякоў бацькоў Д. І. Пісарава (пазьней выдатнага крытыка і блізкага сябра пісьменьніцы)[8].
Марыя Вілінская ці Марко Ваўчок была жонкай украінскага этнографа Апанаса Маркавіча і расейскага афіцэра Міхаіла Лобач-Жучэнкі, маці расейскага публіцыста Багдана Маркавіча, стрыечнай сястрой расейскага літаратуразнаўца Дзьмітрыя Пісарава, старэйшай сястрой расейскага пісьментніка Дзьмітрыя Вілінскага і цёткай ўкраінскага дыплямата Аляксандра Вілінскага[9].
У 16 гадоў Марыя пазнаёмілася з сваім будучым мужам, украінскім фальклярыстам і этнографам Апанасам Маркавічам, які быў сасланы ў Арол за ўдзел у дзейнасьці Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства. Апанас Маркавіч і Марыя Вілінская пабраліся шлюбам ў 1850 ці 1851 годзе. Разам з мужам жыла ў 1851—1858 гадах у Чарнігаве, Кіеве і Няміраве, дзе глыбока вывучала побыт, культуру і мову ўкраінскага народу[10].
У 1859 годзе Марко Ваўчок разам з мужам пераехала ў Пецярбург. У 1859 г. у Маскве выйшла большасьць ейных першых апавяданьняў на расейскай мове ў зборніку «Апавяданьні з народнага расейскага побыту» (Рассказы из народного русского быта)[11].
У 1859 годзе Маркавічы выехалі за мяжу, але неўзабаве з-за пералюбу Марыі Апанас вярнуўся адтуль адзін. Больш жонку і сына ён ня бачыў, хоць яшчэ некалькі гадоў адпраўляў грошы за мяжу для сям’і, спадзяючыся на вяртаньне жонкі, але не дачакаўся ні яе, ні сына. Апошнія гады жыцьця Апанас Маркавіч правёў у цяжкіх абставінах, зломленых маральна, і памёр адзін у 1867 годзе ў Чарнігаве ў земскай лякарні[12].
У 1859—1867 гг. жыла за мяжой: Францыя, Нямеччына, Швайцарыя, Італія. У Францыі піша апавяданьні і казкі на францускай мове, публікуючы іх у парыскім часопісе «Magazin d’éducation et de récréation» (Часопіс адукацыі і забавы) П.-Ж.Сталя[13].
Вярнуўшыся ў 1867 годзе ў Пецярбург, Марко Ваўчок зрабіла плённы ўклад у расейскую літаратуру. Ваўчок напісала па-расейску наступныя апавяданні: «Жылі-былі тры сястры» (Жили да были три сестры), «Чырвовы кароль» (Червонный король), «Цюлевая баба» (Тюлевая баба) і г. д. Ваўчок зьблізілася з выдаўцамі часопісу «Отечественные записки» М. Някрасавым, М. Салтыковым-Шчадрыным. У часопісе вяла рубрыку па замежнай літаратуры, друкавала арыгінальныя расейскамоўныя творы і пераклады эўрапейскай клясыкі з францускай, ангельскай, нямецкай і польскай[14].
У 1871—1872 была рэдактаркай пецярбургскага часопісу «Переводы лучших иностранных писателей». Прыцягнула да працы часопісу шмат жанчынаў-перакладніцаў з правінцыі[15].
Пасьля шырокага розгаласу плягіяту М. Ваўчок, калі яна прыпісвала сабе расейскія пераклады іншых людзей, і распаду часопісу «Переводы лучших зарубежных писателей», пісьменьніца у 1872 г. пакінула Пецярбург і пасялілася ў маёнтку сваіх знаёмых у Цьвярской губэрні[16].
1878 — паўторна выходзіць замуж за значна маладзейшага за яе Міхаіла Лобач-Жучэнку і наступныя 30 гадоў жыве ў месцах службы мужа ў розных частках Расейскай імпэрыі. Пазьней сям’я асела ў Нальчыку і жыла там да сьмерці пісьменьніцы[17].
Марко Ваўчок памерла на 74-м годзе жыцьця 28 ліпеня 1907 году ў Нальчыку[18].
Творы Марко Ваўчок былі антыпрыгонніцкімі і апісвалі гістарычнае мінулае Ўкраіны. У 1860-я гады М. Ваўчок набыла значную літаратурную вядомасьць ва Ўкраіне пасьля выхаду ў 1857 г. украінскамоўнага зборніку «Народныя апавяданьні». Яна ўзбагаціла ўкраінскую літаратуру шэрагам новых жанраў, у тым ліку сацыяльным раманам («Інстытуткі»). Аповесьць «Маруся» у перакладзе-адаптацыі на францускую стала папулярнай у Заходняй Эўропе ў канцы XIX ст[19].
• Народні оповідання, зборнік апавяданьняў у трох тамах,
• Інститутка (першапачатковая назва «Панночка»; Спб: часопіс «Основа» No.3, 1862),
• «Від себе не втечеш» (пазьнейшая назва «Павло Чорнокрил»; Спб: часопіс «Основа», No.1, 1862),
• Казка-апавяданьне «Чортова пригода» (першапачатковая назва «Чортище»; напісаная ў 1860-ыя гады, упершыню надрукаваная ў 1902 годзе ў газэце «Кіевская старина»)[20].
• Рассказы из русского народного быта, 1859,
• Тюлевая баба, 1861,
• Глухой городок, 1862,
• Лемеривна, 1863,
• Маруся, 1871.
• Dure-Epine et Bonne-Rose (Злая калючка і добрая ружа), 1867,
• L’ours de Sibérie et mademoiselle Qatre-Epingles (Сыбірскі мядзьведзь і паненка Катр-Эпінгаль), 1869, сумесна з П’ерам-Жулям Этцэлям.
• Le chemin glissant (Слізкі шлях), 1871, сумесна з П’ерам-Жулям Этцэлям[21].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.