выдуманая гісторыя ў прозе From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́зка — займальны па сюжэце фальклёрны твор пра неймаверныя ці фантастычныя прыгоды.
Казка народная — празаічны вусны аповед аб выдуманых падзеях у фальклёры розных народаў. Від апавядальнага, у асноўным празаічнага фальклёру (казачная проза), які ўключае ў сябе разнажанравыя творы, тэксты якіх абапіраюцца на выдумку. Казачны фальклёр супрацьстаіць «пэўнаму» фальклёрнаму апавяданьню (няказачная проза) (напр. міт, быліна, гістарычная песьня, духоўны верш, легенда, дэманалягічныя апавяданьні, паданьне).
Казка літаратурная — арыентаваны на выдумку твор, цесна зьвязаны з народнай казкай, але, у адрозьненьне ад яе, належыць пэўнаму аўтару, яна не існавала да публікацыі ў вуснай форме і ня мела варыянтаў.
Віды народных казак:
героіка-фантастычныя
сацыяльна-бытавыя
казкі пра жывёлаў
Людзей слухай, а свой розум май.//Беларускія народныя казкі. — Мн., Выдавецтва «Юнацтва», 1988, 207 С.
А. К. Сержпутоўскі. — Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. — Мн., Выдавецтва «Універсітэцкае», 2000, 270 С.