From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяніс Марціновіч (1986, Менск) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.
Дзяніс Марціновіч лац. Dzianis Marcinovič | |
Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч | |
Род дзейнасьці | Журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 жніўня 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, тэатральны крытык, журналіст, літаратурны крытык, гулец у інтэлектуальныя гульні |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1] |
Месца працы | |
Бацька | Алесь Марціновіч |
Узнагароды | |
Сайт | denis86.blog.tut.by |
Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка Алеся Марціновіча. Брат Ягор Марціновіч працуе журналістам. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзамэнаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыплёмам. У 2010 г. закончыў магістратуру таго ж факультэта па спэцыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». Магістар гістарычных навук (2010). Зь лістапада 2010 г. асьпірант гістарычнага факультэта БДУ. Адначасова зь 2010 г. аглядальнік газэты «Літаратура і Мастацтва».
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Дзяніса Марціновіча. 23 лістапада 2015 | |
Друкуецца з 1999 году. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кнігі «Донжуанскі сьпіс» Караткевіча" (Менск, 2012) і больш як 300 публікацыяў (навуковыя артыкулы аб грамадзка-палітычным разьвіцьці СССР 1920-30-х гадоў і беларускай гістарычнай літаратуры ХХ ст., рэцэнзіі на творы сучасных беларускіх пісьменьнікаў і пастаноўкі ў драматычным і музычным тэатрах). Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газэтах «Культура», «Літаратура і Мастацтва», «Настаўніцкая газэта» і іншых.
У 2012 годзе ў сэрыі «Менскія маладыя галасы», якую заснавала Менскае гарадзкое аддзяленьне Саюза пісьменьнікаў Беларусі выйшла кніга «Донжуанскі сьпіс» Караткевіча: Літаратуразнаўчыя дасьледаваньні і артыкулы" (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2012. — 114 с.). У ёй дасьледуюцца асобы 10 жанчынаў, якіх кахаў Уладзімер Караткевіч. Імёны некаторых зь іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.