Дзевас
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзевас (Дыеўс, Дэйвс; лет. dievas, лат. dievs, латгал. dīvs, прус. deiws) — лічыцца вярхоўным богам у балтыйскай міталёгіі, увасабленьнем сьветлага дзённага неба. Адно з найбольш архаічных балтыйскіх бостваў, у міталёгіі яго вобраз даволі аморфны, ён выступае як бог наогул, бог як такі ўласна (пазьней балты назвалі гэтым імем і хрысьціянскага Бога, «Дзевас» пачало азначаць проста «бог»). Ад Неба-Каровы нарадзіў блізьнятаў — сына ды дачку, якія ўвасабляюць урадлівасьць і земляробства, пазьней паданьне пра інцэст было заменена на міт пра двух братоў-блізьнятаў і іх сястру[1][2].
Мяркуецца, што латыскі варыянт «Debestevs» (або «Debess tevs») робіць празрыстай этымалёгію імя: яно паходзіць ад балтыйскага «Бацька-Неба», што сьведчыць пра агульнаэўрапейскае атаясамліваньне неба з мужчынскім пачаткам сусьвету.
У славянскай (беларускай) міталёгіі бытавала боства Дзіў (Дзіва), якое мае тое ж індаэўрапейскай паходжаньне, што летувіскае Дзевас і лацінскае Дэўс[3].
Ад балтаў гэтае імя трапіла і ў некаторыя рэгіёны Беларусі. Так, у Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці быў вядомы камень з назвай Дзево блюдас («блюда Бога»)[Крыніца?]. Існуе гіпотэза пра тое, што й прыгоркі з назвай Дзявочая гара, якія сустракаюцца ў некаторых мясьцінах Беларусі, маглі раней быць месцамі ўшанаваньня Дзеваса, а пазьней у выніку дээтымалягізацыі іх імёны былі ператлумачаны як Дзявочыя або Паненскія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.