Віталь Воўк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віта́ль Міха́йлавіч Воўк (нар. 1962, Каленкавічы, Гомельская вобласьць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі.
Віталь Воўк | |
Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 16 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Дзьмітры Кацярыніч |
Наступнік: | Павал Уцюпін |
Генэральны дырэктар ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» | |
4 кастрычніка 2011 — 27 сьнежня 2014 | |
Папярэднік: | Генадзь Сінягоўскі |
Наступнік: | Ігар Летаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1962 (62 гады) Каленкавічы |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Скончыў у Каленкавічах сярэднюю школу №3. У 1984 року скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «аўтамабілі і трактары».
У 1984—2001 роках працаваў на розных пасадах на Менскім аўтамабільным заводзе, а затым — Менскім заводзе колавых цягачоў. У 2001—2006 роках зьяўляўся генэральным дырэктарам ТАА «Юкола-Сэрвіс» і ТАА «Юкола Мотарс». У 2006—2010 роках — намесьнік генэральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Менскі завод колавых цягачоў» па камэрцыйных пытаньнях.
У 2009 року скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі, атрымаўшы спэцыяльнасьць «дзяржаўнае кіраваньне нацыянальнай эканомікай».
З 2010 па 2011 год Віталь Воўк зьяўляўся генэральным дырэктарам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Волат-Санцзян(be)». З кастрычніка 2011[1] па сьнежань 2014 узначальваў ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».
27 сьнежня 2014 прызначаны міністрам прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Зьняты з пасады 16 жніўня 2018 году за невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта Беларусі па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну[2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.