Remove ads
беларуская вну From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадэ́мія кірава́ньня пры прэзыдэ́нце Рэспу́блікі Белару́сь (АКПРБ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі ў галіне кіраваньня, заснаваная ў студзені 1991 году ў Менску на аснове скасаванага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Зь лютага 1992 г. галоўны корпус месьціцца па вул. Маскоўская, д. 17. Са сьнежня 2004 г. другі корпус — па вул. К.Маркса, д. 22. На 2015 г. навучэнцаў разьмяшчалі ў 3 гуртажытках на 916 месцаў: № 1 (вул. К.Маркса, д. 22а); № 2 (вул. Сурганава, д. 47, корп. 4); № 3 (вул. Шчорса, д. 5). Спартовы комплекс (вул. Шчорса, д. 5а) улучаў баскетбольна-валейбольную пляцоўку, басэйн, залю аэробікі і трэнажорную залю на 124 месцы агулам. Бібліятэка налічвала 274 тыс. кніг і 35 тыс. пэрыёдыкі, мела студэнцкую чытальню на 40 месцаў.
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь | |
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь | |
Фантан перад галоўным корпусам (чэрвень 2010 г.) | |
Дэвіз па-беларуску | Веды для эфэктыўнага кіраваньня |
---|---|
Заснаваны | 29 студзеня 1991 (33 гады таму) |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Ігар Бузоўскі |
Колькасьць пэрсаналу | 350 (2015) |
Колькасьць студэнтаў | 9000 |
Колькасьць асьпірантаў | 150 (2009) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°53′12″ пн. ш. 27°32′20″ у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | Гарадзкі |
Былыя назвы | Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 23 лістапада 1994 г.), Акадэмія кіраваньня пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 26 чэрвеня 1995 г.)[1] |
Колеры | сіні, залаты |
Знаходзіцца ў складзе | Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.pac.by |
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Акадэмія кіраваньня ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. На 2020 г. улучала 2 інстытуты і 17 катэдраў. Інстытут кіраўніцкіх кадраў меў 3 факультэты і вёў навучаньне мэнэджараў, эканамістаў і юрыстаў на ступенях бакаляўра (4 гады) і магістра (год). Інстытут дзяржаўнай службы меў 2 факультэты і рыхтаваў дзяржаўных кіраўнікоў (год) пасьля бакаляўрыяту. З 1992 г. у асьпірантуры (3 гады) ажыцьцяўляецца падрыхтоўка да абароны дысэртацыяў[2] на навуковыя званьні кандыдатаў палітычных і эканамічных навук. З 1993 г. у дактарантуры — на званьне доктара эканамічных навук.
29 студзеня 1991 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 33 ухваліў стварэньне Акадэміі кіраваньня на аснове зачыненага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі[3]. 2 красавіка стварылі бібліятэку. У чэрвені 1992 г. адбыўся першы выпуск слухачоў. У 1996 г. стварылі Інстытут вышэйшых кіраўніцкіх кадраў (ІКК; 3 факультэты: 1. кіраваньня, 2. інавацыйнай падрыхтоўкі, 3. даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі). 14 верасьня 2000 г. заснавалі Інстытут дзяржаўнай службы (ІДС; 2 факультэты: 1. падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, 2. павышэньня кваліфікацыі) і Навукова-дасьледніцкі інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня (НДІ ТПДК; 4 цэнтры: 1. дасьледаваньня дзяржаўнага кіраваньня, 2. дасьледаваньня дзяржаўнай кадравай палітыкі, 3. навукова-мэтадычнага суправаджэньня АІС «Рэзэрв», 4. адукацыйных тэхналёгіяў). У жніўні 2001 г. выйшаў 1-ы нумар часопіса «Праблемы кіраваньня».
26 ліпеня 2004 г. А.Лукашэнка Ўказам № 354 прызначыў Акадэмію ў якасьці асноўнай ВНУ для падрыхтоўкі чыноўнікаў паводле дзяржаўнага заказу, які меў узгадняцца з Адміністрацыяй прэзыдэнта[4]. 2 чэрвеня 2009 г. А.Лукашэнка Ўказам № 275 абавязаў дзяржаўныя ўстановы штогод да 1 кастрычніка падаваць прапановы ў Акадэмію аб навучаньні ідэолягаў і кожныя 3 гады — аб навучаньні кіраўнікоў. Таксама дзяржаўныя ўстановы мелі спрыяць практыцы і стажыроўкам навучэнцаў і выкладнікаў Акадэміі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.