From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брестская газета» (па-беларуску: Берасьцейская газэта) — беларуская недзяржаўная газэта, якая выдаецца з 18 лістапада 2002 году[4]. Распаўсюджваецца праз кіёскі «Белсаюздруку», па падпісцы «Белпошты», праз аб’екты розьнічнага гандлю ў Берасьці й Берасцейскай вобласьці. Друкавалася пераважна на расейскай мове. Крайні нумар выйшаў 30 сьнежня 2020 году[5].
«Брестская газета» | |
Тып | 24-палосны штотыднёвік |
---|---|
Фармат | А3 |
Выдавец | Таварыства з абмежаванаю адказнасьцю «Брестская газета» |
Краіна | |
Рэгіён | берасьцейскі |
Галоўны рэдактар | Віктар Марчук |
Заснаваная | 2002 |
Палітыка | незалежная[1][2][3] |
Мова | расейская, беларуская |
Штаб-кватэра | Берасьце, вул. Куйбышава(be), д. 13, п. 8а, 224016 |
Наклад | 5230 (сьнежань 2020) |
ISSN | 1819-9461 |
Афіцыйны сайт | www.b-g.by |
«Брестская газета» у Вікісховішчы |
24-палосны тыднёвік фармату А3. Наклад (сьнежань 2020 году): 5230 асобнікаў.
Першы нумар «Брестской газеты» выйшаў на 12 старонках. Максымальны аб’ём за час выхаду газэты — 40 старонак[6]. Дзень выхаду — чацьвер. Першая й апошняя старонкі двухкаляровыя (чорны + чырвоны).
«Брестская газета» выходзіць на 24 старонках. Яна пазыцыянуе сябе як газэта для ўсёй сям’і, дзе друкуецца рознабаковая інфармацыя ня толькі пра Берасьце й вобласьць, а таксама пра ўсю краіну й сьвет увогуле[7]. У кожным нумары ёсьць праграмма тэлебачаньня (38 каналаў), крыжаванка, гараскоп, анэкдоты, ряклама. Асноўнае рэдакцыйнае правіла — не навязваць чытачу сваю думку, каб ён меў магчымасьць самастойна зрабіць высновы[7]. Мэтавая аўдыторыя газэты — маладое пакаленьне[8].
У кастрычніку 2013 году «Брестская газета» абнавіла дызайн: зьмяніліся вёрстка, шрыфты, лягатып[9]. Зараз дызайн і фармат падачы інфармацыі адпавядаюць сучасным тэндэнцыям газэтнай індустрыі.
Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“».
У 2015 годзе рэдакцыя была вымушана скараціць наклад газэты ў сувязі з эканамічным крызісам у Беларусі[10].
У чэрвені 2019 году чыноўнікі адмовілі журналісту «Брестской газеты» ва ўваходзе ў новы будынак Берасьцейскага абласнога суду на тэматычную прэс-канфэрэнцыю з нагоды яго адкрыцьця з-за «адсутнасьці акрэдытацыі»[11]. Газэта актыўна асьвятляла пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем(be)[12].
Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, неаднаразова затрымлівалі й судзілі падчас працы на акцыях пратэсту ў Берасьці[13][14][15][16][17]. У кастрычніку 2020 году выданьне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцыяў незалежных СМІ з нагоды ціску на партал «TUT.BY» і абмежаваньня доступу да незалежных сайтаў[1][2]. Газэта заняла актыўную грамадзкую пазыцыю супрауць гвалту пры асьвятленьні пратэстаў, распачала кампанію падпіскі на сябе палітычных вязьняў, друкавала іх адказы на свае лісты за краты[5].
Напрыканцы лістападу ад Брэсцкай абластной друкарні прыйшоў ліст з паведамленьнем, што час друку газэты пераносіцца з раніцы на тры гадзіны дня[5]. У рэдакцыі склалася ўражаньне, што супадзеньне па часе, якое вяло да нязручнасьці ў чытачоў, якія прывыклі купляць газэту пачынаючы з 11 гадзінаў раніцы, невыпадкова: паводле дамовы з «Белпоштаю» як раз у 15 гадзін нумар павінен быў трапляць на ўчастак па апрацоўцы друкаванае прадукцыі для далейшай дастаўкі падпісчыкам, што стала фізічна немагчымым[5]. На наступны дзень пасьля гэтага ліста Берасцейская абластная друкарня, у якой гэзэта друкавалася ўсе 18 гадоў, без усякай прычыны й зусім адмовілася друкаваць выданьне з 2021 году; факс пра гэта падпісаў Вячаслаў Шахлевіч, дырэктар друкарні[18].
З нагоды «ціску на папулярнае незалежнае рэгіянальнае выданьне» Аб’яднаныя Масмэдыі(be) зьвярнуліся да Шахлевіча, Берасьцейскага гар- і аблвыканкамаў, Міністэрства інфармацыі з мэтаю паспрыяць перагляду рашэньня[19]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, сытуацыя з «Брестской газетой» пацьвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу, бо «тое, што гэта адбываецца на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў, нікога не павінна падманваць»[12].
Напрыканцы 2020 году галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку і іншым журналістам пракуратура Берасьця вынесла афіцыйнае папярэджаньне за «распаўсюд недакладнае інфармацыі», але азнаёміцца са зьместам дакумэнту не дала, верагодна заўвага была вынесена з-за відэазвароту супраць гвалту[20].
Каб пазьбегнуць штрафных санкцыяў у сувязі зь негарантаванай дастаўкай накладу, у выніку было вырашана адмовіцца ад паслуг «Белпошты» па падпісцы на першае паўгодзьдзе 2021 году[21][22]. 19 студзеня 2021 году стала вядома, што «Брестская газета» часова прыпыняе свой выпуск па прычыне таго, што ўсе беларускія друкарні адмовіліся друкаваць газэту[23][24].
19 сакавіка 2021 году галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку пракуратура вынесла папярэджаньне за заклік да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, але дзе й калі было зьдзейсьнена правапарушэньне яе супрацоўнікі сказаць не змаглі[25].
8 ліпеня 2021 году ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх мэдыя(be)[26][27]. Падставы для ператрусу былі невядомыя, праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку[28].
Ленінскі раённы суд Берасьця ў лістападзе 2021 году дадаў у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт газэты, а ў красавіку 2022 года – яе Telegram-канал[29].
У 2023 годзе КДБ абвясьціў газэту экстрэмісцкім фармаваньнем[30].
З 2009 году ў «Брестской газеты» ёсьць свой сайт, на якім напачатку зьяўлялася інфармацыя, якая зьмяшчалася і ў друкаванай вэрсіі. Зьмест сайту абнаўляўся адзін раз на тыдзень.
У 2017 годзе дызайн сайту абнавіўся. Зьмянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсьць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газэце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі[31].
З 2011 году «Брестская газета» пачала весьці он-лайн-трансьляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым этэры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэсту ў Берасьці[32].
7 сьнежня доступ да сайту «Брестской газеты» быў абмежаваны паводле пастановы пракурора Берасьцейскай вобласьці, бо інтэрнэт-рэсурс нібыта дапускаў «шматлікія парушэньні». «Асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленьнямі, якія распальваюць варожасьць па палітычных і ідэалягічных матывах. Публікавалася і іншая інфармацыя, якая відавочна нэгатыўна характарызавала грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне пасьля завяршэньня выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасьць дзяржаўных і праваахоўных органаў», — заявіла пракуратура[33].
На думку выкладчыка факультэту журналістыкі БДУ Данііла Шаўрова, газэта выгадна адрозьніваецца высокаю доляю аналітычных матэрыялаў на фоне іншых выданьняў Берасьцейшчыны. Такія артыкулы маюць розны геаграфічны фокус, і рэспубліканскі, і рэгіянальны, што робіць іх патэнцыйна цікавымі для любой аўдыторыі. Станоўча ацэнены калёнкі галоўнага рэдактара Віктара Марчука, прыводзяцца ў прыклад артыкулы шэрагу іншых аўтараў газэты[8].
Юрыст і палітычны вязень Максім Знак у лісце да рэдакцыі ў студзені 2021 году напісаў, што ён ганарыцца калектывам газэты, «які быў побач у самых ізаляваных прасторах» і «ня зьмяніў сабе, бо газэта, напэўна, магла б нешта выдаваць, што друкавалі б, але наўрад ці б чыталі»[34].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.