гішпанскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Атле́тык Більба́о» (па-гішпанску: Athletic Club de Bilbao) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Більбао (краіна Баскаў). Клюб быў заснаваны ў 1898 годзе, з 1928 году (з часу заснаваньня) выступае ў Ля Лізе. З усіх клюбаў заснавальнікаў толькі «Атлетык», «Рэал Мадрыд» і «Барсэлёна» ніколі не пакідалі найвышэйшы гішпанскі дывізіён.
Атлетык Більбао | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Athletic Club[1] | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1898 | ||||
Горад | Більбао, Гішпанія | ||||
Стадыён |
Сан-Мамэс Умяшчальнасьць: 53 289 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | ||||
· 2023—2024 | 5 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы athletic-club.eus (анг.) (гішп.) (баск.) (фр.) |
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Традыцыйныя клюбныя колеры ёсьць чырвона-белыя, за што клюб атрымаў мянушку «чырвона-белыя» (гішп. rojiblancos). Мянушка «львы» паходзіць з таго, што стадыён разьмешчаны побач з царквой Сьвятога Мамаса. Мамас у раньні пэрыяд хрысьціянства быў кінуты на разарваньне ільвам рымлянамі. Ільвы ня сталі есьці Мамаса. Пазьней ён быў прылічаны да ліку сьвятых.
Клюб вядомы сваёй кансэрватыўнай палітыкай у пляне выкарыстаньня толькі мясцовых футбалістаў. Гэта як выклікае крытыку, гэтак і зьяўляецца прадметам гонару. Аднак запрашэньне ў клюб атрмоўвалі ня толькі гульцы, якія нарадзіліся ў Краіне Баскаў, але й футбалісты зь іншых краінаў з басконскімі каранямі.
Футбол у Більбао зьявіўся дзякуючы дзьвюм групам людзей, зьвязаных зь Вялікабрытаніяй, гэта былі брытанскія сталявары й маракі й басконскія студэнты, якія вярнуліся з брытанскіх школ і ўнівэрсытэтаў.
У канцы XIX стагодзьдзя Більбао быў галоўным портам у самым сэрцы найважнейшай індустрыяльнай вобласьці зь вялікай колькасьцю жалезных шахтаў і вэрфяў. Тут была разьмешчана рухаючая сіла гішпанскай эканомікі, і таму гэта месца прыцягвала працоўных мігрантаў. Сярод іх былі й шахтары з паўночнага захаду Ангельшчыны й працаўнікі вэрфяў з Саўтгэмптану і Портсмуту. Брытанскія працоўныя прывезьлі сюды, як і ў многія іншыя куткі плянэты, гульню пад назвай «футбол». У пачатку 1890-х гэтыя працаўнікі сабраліся разам і сфармавалі футбольны клюб «Більбао».
Тым часам дзеці басконскай інтэлігенцыі адпраўляліся ў Вялікабрытанію навучацца інжынэрнай справе й камэрцыі. У Вялікабрытаніі басконскія студэнты зацікавіліся футболам, і па вяртаньні ў Більбао яны сталі праводзіць гульні з брытанскімі працоўнымі. У 1898 годзе студэнты з Гімназіі Самакоіс заснавалі «Клюб Атлетык» (Athletic Club — на ангельскі манер). У 1901 годзе адбыўся сход у кавярні Гарсія, на якім былі вызначаны правілы й статут клюбу.
У 1902 годзе два клюбы зь Більбао сфармавалі агульную каманду пад назвай «Клюб Біская» для ўдзелу ў першым розыгрышы Кубка Гішпаніі па футболе. Са спаборніцтваў яны вярнуліся з галоўным трафэем, абыграўшы клюб «Барсэлёну» ў фінале. Шмат у чым, гэты посьпех прывёў да таго, што ў 1903 годзе адбылося афіцыйнае зьліцьцё двух клюбаў пад агульнай назвай «Атлетык Більбао», у даслоўным варыянце «Клюб Атлетык зь Більбао». У тым жа годзе басконскія студэнты сфармавалі й каманду «Атлетык Мадрыд», які ў далейшым быў ператвораны ў «Атлетыка Мадрыд». Год стварэньня клюбу зьяўляецца дыскусійным пытаньнем сярод футбольных гісторыкаў. Афіцыйна дэкляруецца 1898 год, але некаторыя людзі лічаць, што сапраўдным годам стварэньня клюбу павінен лічыцца 1901 год. Ёсьць таксама і прыхільнікі 1903 году як адпраўнога пункту.
Такім жа спрэчным пытаньнем зьяўляецца й паходжаньне клюбных колераў. Хоць першапачаткова кашулі клюбу мелі белыя й сінія палоскі, у 1910 годзе гэтае спалучэньне зьмянілі на чырвоныя й белыя палоскі. Існуе тры вэрсіі, чаму гэта адбылося. Самая распаўсюджаная вэрсія кажа пра тое, што зьмена адбылася ва ўгоду брытанскім заснавальнікам клюбу, якія былі родам з Сандэрлэнду й Саўтгэмптану[2]. Паводле іншай вэрсіі чалец клюбу, які быў адпраўлены ў Вялікабрытанію закупіць бела-сініх футболак ня здолеў знайсьці такую расфарбоўку й вярнуўся з футболкамі чырвона-белых колераў. Існуе таксама тэорыя, паводле якой чырвона-белыя колеры былі выбраны з-за іхнай таннасьці, паколькі чырвона-белае спалучэньне выкарыстоўвалася пры вырабе матрацаў. Такім чынам, абодва клюбы «Атлетык Більбао» й «Атлетыка Мадрыд» выкарыстоўвалі першапачаткова сіне-белую расфарбоўку, аднак, затым перайшлі на спалучэньне чырвонага й белага. Мадрыдзкі клюб зрабіў гэты крок першым, за што й атрымаў мянушку «Los Colchoneros», што перакладаецца прыкладна як «вытворцы матрацаў».
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.