From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вігма» — беларускі музычны лэйбл, заснаваны ў 1993 годзе.
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Музыка ў лепшым выглядзе |
Заснаваная | 1993 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менскі раён |
Адрас | Калодзішчы, Пінская вул., д. 5 |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Максімкаў, Алег Барышнеў |
Галіна | Музычная індустрыя |
Прадукцыя | CD, DVD |
Зьяўляецца найбольшым вытворцам музычных кружэлак у Беларусі. У сакавіку 2011 году прадпрыемства падпісала дамову аб вырабе і збыце музычных альбомаў, выпушчаных «Беларускай музычнай альтэрнатывай» («БМА») Віталя Супрановіча.[1][2] У выніку «Вігма» пачала шырэй выпускаць альбомы беларускамоўных выканаўцаў (Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Тацьцяна Беланогая) і гуртоў: «Акутэ» (Магілёў), «Гуда», «IQ48», «Крамбамбуля», «Палац», «ПАНаНеба» (Вялейка), «Рэлікт» (Сьветлагорск), «BLAGI MAT!!!» (Магілёў), «Open Space» (Менск) ды іншых.
На 2011 год «Вігма» палову музычных альбомаў збывала на аўтазапраўках, рэшту ў гіпэрмаркетах і драбнейшых крамах.[3]
Кампанія супрацоўнічае з шматлікімі вядомымі выканаўцамі й кампазытарамі Рэспублікі Беларусь: В. Раінчыкам, І. Лучанком, В. Вуячычам, Э. Ханком, У. Правалінскім, Л. Барткевічам, А. Ярмоленкам, А. Саладухам. Акрамя таго, кампанія выпускае сольныя кружэлкі вядомых сьпевакоў і сьпявачак (сярод іх Паліна Смолава, Віктар Каліна, Гюнэш Абасава ды іншыя), а таксама розныя тэматычныя складанкі папулярнай беларускай музыкі («Музыкальные новинки», «Первый интернационал» ды іншыя).[4] У 2011 годзе кампанія абвясьціла пра спыненьне выпуску музычных аўдыёкасётаў, зь якіх у свой час Vigma пачынала сваю дзейнасьць.[5]
Па выніках уручэньня рэдакцыйных узнагародаў музычным парталам «Experty.by» за 2011 год лэйбл гукапісу быў прызнаны лепшым[6]. «Лэйбл-старажыл, які вельмі учэпіста раптам узяўся за беларускамоўную музыку й выдае альбомы, якія, нягледзячы ні на што, вельмі нядрэнна прадаюцца», — перадаў матывіроўку крытыкаў Аляксей Аляксандраў з «Белорусов и рынка»[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.