From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Сямёнавіч Ханок (18 красавіка 1940) — беларускі музыкант і кампазытар. Народны артыст Беларусі.
Эдуард Сямёнавіч Ханок | ||||
Дата нараджэньня | 18 красавіка 1940 (84 гады) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Казаская ССР | |||
Грамадзянства | Беларуская ССР | |||
Месца вучобы | ||||
Прафэсія | кампазытар | |||
Сябра ў | Саюз кампазытараў СССР[d] | |||
Жанры | песьня | |||
Узнагароды | |
Нарадзіўся 18 красавіка 1940 году ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам зь сям’ёй пераехаў жыць у горад Берасьце Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу[1].
У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўную музычную вучэльню імя Глінкі ў Менску. Падчас навучаньня ў Менску па вечарах будучы кампазытар іграў у рэстарацыі «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасьці) і кватэраваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені[2].
У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансэрваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросьце 20 год ён напісаў сваю першую песьню)[1]. З 1973 — чалец Саюза кампазытараў; з 2001 — заслужаны дзяяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым[3].
Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой зь лютага 2010 году (раней пражываў у Маскве)[2]. Мае беларускае і расейскае грамадзянствы[1]. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расейскай Фэдэрацыі Генадзя Райкова балятаваўся ў Дзяржаўную Думу Расейскай Фэдэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер[1]. Мае дзьвюх дачок — Руслану (старэйшую), Сьвятлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Менску[2].
Працуе ў розных жанрах — вакальна-сымфанічным, камэрна-інструмэнтальным, камэрна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Зь яго твораў фармаваліся рэпэртуары ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песьняры». Зьяўляецца аўтарам папулярных песьняў «Потолок ледяной», «То ли еще будет», «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы», «Самурай», «Два поля», «Лягу, прилягу», «Я у бабушки живу», «Зима», «У леса на опушке», «Завіруха», «Жавраначка».
Пасьля адыходу ад кампазытарскай дзейнасьці Эдуард Ханок заняўся дасьледваньнем заканамернасьцяў савецкай эстрады і найноўшага расейскага шоў-бізнэсу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваляў» альбо «тэорыю творчых хваляў», паводле якой кожны артыст перажывае максымум дзьве хвалі папулярнасьці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі»[4]. Свае дасьледчыя погляды кампазытар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасьці савецкай і расейскай сьпявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя[5]. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафэсіяў, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна[5]. У лік гэтых асобаў таксама ўвайшоў Уладзімер Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плянуе разьмясьціць у Віцебску[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.