Песьняры
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Песьняры́» («Песняры́») — вакальна-інструмэнтальны ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна, створаны ў Менску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песьнях «Белавеская пушча», «Беларусь», «Вологда» і шматлікіх іншых.
Песьняры лац. Pieśniary | |
![]() | |
Гады | 1969 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская расейская |
Жанр | фольк-рок |
Выдавец | «Мелодия» |
Узнагароды і прэміі | |
pesnyary.by |
Ансамбль першапачаткова пазыцыянаваўся як фальклёрны. Аснову рэпэртуару складалі апрацаваныя беларускія народныя песьні. Пасьля ў рэпэртуар былі ўключаныя песьні савецкіх кампазытараў, песьні на вершы вядомых паэтаў, такіх, як Янка Купала, Робэрт Бэрнз, Уладзімер Маякоўскі. Ансамблем было пастаўлена 2 вялікія тэатралізаваныя творы (рок-опэры) — «Песнь пра долю» і «Гусьляр».
У 1975 годзе падчас гастроляў у ЗША «Песьняры» пазнаёміліся са сьпеваком Данчыкам. Пасьля сустрэчы ансамбль улучыў у свой рэпэртуар папулярную сярод беларускай дыяспары ЗША і Аўстраліі песьню «Беларусачка». Пагатоў паэт Алесь Ставер напісаў строфы песьні яшчэ ўвесну 1967 году пры вяртаньні ў Менск з выступленьня ў Барысаве (Менская вобласьць). Той самай вясной кампазытар Юры Семяняка паклаў верш на музыку. Улетку 1980 году ў Маскве ансамбль «Песьняры» выконваў песьню на Гульнях 22-й Алімпіяды[1].
У 1998 годзе ў гурце адбыўся раскол. У цяперашні час існуе каля пяці розных ансамбляў, якія маюць у сваім назове слова «Песьняры» і якія выконваюць песьні легендарнага калектыву, у тым ліку беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры», «Беларускія песьняры», «Песьняры Леаніда Барткевіча»[2]. Анатоль Кашапараў і Леанід Барткевіч, якія сьпявалі разам у «Песьнярах», у 2016 годзе давалі некалькі сумесных канцэртаў у Беларусі.
Дыскаграфія
1971 | Ты мне вясною прыснілася | Ты мне вясною прысьнілася |
1974 | Алеся | Алеся |
1977 | Перапёлачка | Перапёлачка |
1979 | Вологда | Волагда |
1980 | Гусляр | Гусьляр |
1982 | Зачарованная моя | Мая зачараваная |
1984 | Через всю войну | Праз усю вайну |
Выдыдзены таксама шэраг сынглаў.
Склад
Склад гурту ўвесь час зьмяняўся. Найбольшыя значнымі ўдзельнікамі былі:
- Уладзімер Мулявін (сьпеў, гітара, 1968—2003)
- Валер Мулявін (гітара, 1968—1974)
- Леанід Барткевіч (сьпеў, 1969—1980)
- Анатоль Кашапараў (сьпеў, 1970—1990)
- Валер Дайнэка (сьпеў, 1976—1992)
- Леанід Тышко (бас-гітара, 1968—1981)
- Уладзіслаў Місевіч (саксафон, жалейка, 1968—1992)
- Аляксандар Дзямешка (бубны, 1968—1988)
- Уладзімер Нікалаеў (клявішныя, 1971—1980)
- Актай Айвазаў
- Вячаслаў Міхновіч
- Марк Шмелькін
- Уладзімер Ткачэнка
- Валер Яшкін
- Анатоль Гілевіч
- Валянцін Бадзьяраў
- Віктар Часлаў Паплаўскі
- Юры Дзянісаў
- Барыс Бэрнштэйн
Літаратура
- Д. П., фота У. Парфянка «ПЕСЬНЯРЫ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 231–233. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.