беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Re1ikt (бел. Рэлікт) — беларускі рок-гурт.
Re1ikt | |
Гады | з 2001 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Шацілавічы |
Мова | беларуская |
Жанр | рок-музыка |
Выдавец | БМАgroup, GO-Records і Vigma |
re1ikt.com |
Гурт зьявіўся ў 2001 годзе ў Шацілавічах і першы час граў у стылі old school grunge. У тым жа годзе калектыў прыняў ўдзел ў праекце Hard Life: Heavy Music. Цягам свайго існаваньня гурт запісаў альбом, адыграў канцэрты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а потым пераехаў ў Гомель ды зьмяніў стылістыку на прагрэсіў-рок[1].
Перажыўшы рэбрэндынг, Re1ikt прыняў удзел ў «Адборышчы-2006»[2][3] ды конкурсе Global Battle of the Bands-2007, трапіў у шасьцёрку найлепшых і быў запрошаны на запіс тэлевізійнай Навагодняй ночы на Першым нацыянальным тэлеканале, дзе выступіў на адной сцэне з гуртамі «Агата Кристи» ды «Zdob si Zdub». Удзельнічаў у Be Free (Чарнігаў, 2009).
У 2015 годзе выдаў альбом «Лекавыя травы»[4][5][6]. За гэты дыск гурт атрымаў шэраг узнагародаў: «Альбом году» па вэрсіі «Эўрарадыё»[7], «Лучший рок-альбом», «Приз народных экспертов», «Приз штатных экспертов» па вэрсіі Experty.by[8][9], а таксама перамагла ў намінацыях «Лучший альбом» і «Артист года» ад прэміі Rock Profi[10][11][12].
Студыйныя альбомы
Міні-альбомы, складанкі ды бутлегі
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.