Remove ads
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
«СБ. Беларусь сегодня» (бел. СБ. Беларусь сёньня, раней «Сове́тская Белору́ссия» бел. Саве́цкая Белару́сь) — дзяржаўная расейскамоўная грамадзка-палітычная газэта Беларусі, якая выдаецца з жніўня 1927 году, а з 1995 году выступае адным з галоўных інструмэнтаў прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Выходзіць накладам больш за 400 тысячаў асобнікаў пяць разоў у тыдзень. Заснавальнікі — Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйная рада. Галоўны рэдактар — Дзьмітры Жук[2].
СБ. Беларусь сегодня | |
Тып | штодзённая |
---|---|
Уладальнік | Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Дзьмітры Жук |
Заснаваная | 2 жніўня 1927 (97 гадоў таму) |
Палітыка | урадавая |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а |
Наклад | ~400 000 (з 2008 году) |
ISSN | 1991-2978 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | sb.by |
Пачала выдавацца ў жніўні 1927 году на расейскай мове. Да 1937 году мела назоў «Рабочий». Выданьне ня мела дачыненьня да газэты «Савецкая Беларусь», якая выдавалася на беларускай мове ў 1920-я гады[3].
У 1964 годзе атрымала ад савецкіх уладаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе некалькім чальцам кіраўніцтва «Советской Белоруссии» як аднаго з цэнтральных прапагандысцкіх выданьняў рэжыма Аляксандра Лукашэнкі быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню: Павал Якубовіч (галоўны рэдактар), Аляксандар Таранда (намесьнік галоўнага рэдактара), Сяргей Гардзіенка (намесьнік галоўнага рэдактара), Галіна Тарапецкая (намесьнік рэдактара), Ганна Шадрына (намесьнік рэдактара).[4] Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.
У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага Зьвязу ахарактарызавала «Советскую Белоруссию» як «галоўная прапагандысцкая газэта» беларускіх уладаў.[5]
Паводле гэтага рашэньня,[5]
[Павал Якубовіч] зьяўляецца адным з найбольш гучных і ўплывовых членаў дзяржаўнай прапагандысцкай машыны ў друкаванай прэсе. Ён падтрымліваў і апраўдваў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі. Ён быў асабліва актыўным у гэтых адносінах пасьля разгону мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 г. і наступных акцый пратэсту. | ||
[Аляксандар Таранда і Сяргей Гардзіенка нясуць] адказнасьць за распаўсюд у друкаванай прэсе дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай і непраўдзівай інфармацыі, асабліва пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. | ||
[Галіна Тарапецкая] нясе адказнасьць за распаўсюд у друкаванай прэсе дзяржаўнай прапаганды, якая правакавала, падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі, асабліва пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. | ||
[Ганна Шадрына] нясе адказнасьць за распаўсюд у друкаванай прэсе дзяржаўнай прапаганды, якая правакавала, падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці 19 сьнежня 2010 году з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі. | ||
Сярод іншых прапагандыстаў, якія актыўна публікаваліся ў «СБ. Беларусь сегодня», займаючыся дэзынфармацыяй, маніпуляваньнем або распальваньнем нянавісьці ― Андрэй Мукавозчык, Кірыл Коктыш, Дзьмітры Крат, Людміла Гладкая ды іншыя.
Галоўны рэдактар газэты Дзьмітры Жук трапіў пад санкцыі ЭЗ ды Швайцарыі летам 2024 году[6][7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.