ULIS
From Wikipedia, the free encyclopedia
ULIS (вымаўляецца: Улі́с) — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1988 годзе.
ULIS | |
Гады | 1988 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | рок-музыка |
Выдавец | БМАgroup |
Удзельнікі | Вячаслаў Корань, Натальля Куніцкая, Сяржук Кісялёў, Віктар Самарукаў, Павал Ермачэнка |
Былыя ўдзельнікі | Фэлікс Аксёнцаў, Аляксандар Быкаў, Лявон Вольскі, Алезіс Дземідовіч, Сяржук Кныш, Сяргей Краўчанка, Ягор Марачук, Ігар Маскаленка, Тацьцяна Мархель, Андрэй Патрэй, Аляксей Паўловіч, Алег Тумашоў, Валеры Цініцкі, Кірыла Шэвандо |
ulis.by |
Гісторыя
Утвораны ў 1988 годзе Сяргеем Краўчанкам, Славам Коранем, Валерам Цініцкім, Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем.
У 1994 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS сышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.
У 2001 годзе па выніках выступу на «Басовішчы» гурт атрымоўвае прэмію ад галаўнога офісу «Беларускага Радыё Рацыя»[1].
ULIS — адзіны зь беларускіх гуртоў, які выступаў з сэрыяй канцэртаў у Лёндане. Музыкі выступалі таксама ў Нямеччыне, Польшчы, Эстоніі, Расеі, Украіне. Гурт ладзіў супольныя канцэрты з The Stranglers, Kaoma, Havana Black, Leningrad Cowboys, Echo and The Bunnymen, Nitzer Ebb, Marillion, Mecca, Band of Holy Joy, Jethro Tull і іншымі.
Дыскаграфія
Альбомы
Удзел у складанках
Склад гурту
- Вячаслаў Корань: гітара (з 1989), сьпеў (з 1995), тэксты (з 1996)
- Віктар Самарукаў: бас-гітара (з 1997)
- Павал Ермачэнка: бубны (з 2004)
- Натальля Куніцкая: клявішныя (з 2004)
Былыя ўдзельнікі
- Фэлікс Аксёнцаў: тэксты (1989—1994)
- Аляксандар Быкаў: бубны (1999—2004)
- Лявон Вольскі: тэксты (1995)
- Алезіс Дземідовіч: бубны (1997)
- Сяржук Кныш: бубны (1990—1994)
- Сяргей Краўчанка: бас-гітара (1989—1994)
- Ягор Марачук: гітара (1996—1997)
- Ігар Маскаленка: бубны (1995)
- Тацьцяна Мархель: народныя сьпевы (1990)
- Андрэй Патрэй: сьпеў (1989—1990)
- Аляксей Паўловіч: бас-гітара (1995—1997)
- Алег Тумашоў: сьпеў (1991—1994)
- Валеры Цініцкі: пэркусія (1989—1990)
- Кірыла Шэвандо: бубны (1989)
- Сяржук Кісялёў: бас-гітара (2005)
Храналёгія

Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.