From Wikipedia, the free encyclopedia
Ягайла (Ягейла, Ягала, Ягела, Ягель, Ягаль, Якейла, Якела, Ягіл), Агела (Агель, Акайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Aggalo (Egelo) | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Аgi + Galo Аgi + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ягейла, Агела, Ягала, Ягела, Акайла, Якейла, Агель, Ягель, Ягаль, Якела, Ягіл |
Вытворныя формы | Агіла, Эйгела |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Яґайла» |
Агала, Агела, Егела, Агел, Егел або Егіла, пазьней Эгела, Эгель або Ягель (Aggalo[1], Agella, Agela, Agello[2], Agelo[3][4], Egelo[5], Agel, Aegel[6], Egel[7], Egila, Ecgela[8], Eagele[9], Egel[10], Eggel[11], Eggeli[12], Jagel[13]) — імя германскага паходжаньня[14]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[15], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[16]. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-)[17].
Адпаведнасьць імя Ягайла германскаму імю Agilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[18][19].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ягайла складаецца з асноваў -я- (імёны ліцьвінаў Явіл, Ягерд, Ямунт; германскія імёны Jovila, Jogärdh, Jomund), якая паходзіць ад гоцкага ja, jah 'сапраўды'[20] (таксама адзначаецца іменная аснова а-, якая паходзіць ад старагерманскага *ana- з падобным значэньнем[21][22]), і -гайл- (-гал-, -гел-). Такім парадкам, імя Ягайла азначае «сапраўды жвавы»[23]. У гістарычным германскім (гоцкім) арэале адзначалася імя Jogello[24][25][26] (Iagellus[27][28], Jogallus[29]).
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» на падставе пэўных славянскіх адпаведнікаў (у тым ліку імя Івайла, якое меў вядомы баўгарскі народны герой) не адкідае магчымасьці славянскага паходжаньня імя Ягайла[30]. Разам з тым, пры тлумачэньні элемэнту -гайла ён праводзіць паралель з індаэўрапейскім назовам gail, які ўжываўся ў значэньні 'высакародны', 'заўзяты', 'магутны', 'палкі', 'сьветлы', 'слаўны', кельцкім g(h)al — 'магчы', стараверхнянямецкім helid 'герой', стараірляндзкім giall — 'высакародны нашчадак', сярэдневерхненямецкіі geil (gail) — 'бадзёры', 'вясёлы', 'гарэзьлівы', 'жвавы', 'палкі', старапрускім gaylis — 'белы', 'сьветлы'. Адсюль, у прыватнасьці, імя Ягайла паводле меркаваньня Паўла Ўрбана (з улікам hоge — 'важны', 'высокі', 'вялікі', 'высокародны' ды інш.) — «Ja-gailo — Jag-gailo — Hog-gailo» — значыла, імаверна, «Вялікі славай» або «Сьветлы славай»[31]. Падобнае тлумачэньне прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры Алесь Бразгуноў, які перакладае імя Ягайла як «Высокі славай», «Высакародны»[32].
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Ягайла[a] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[38].
У Польшчы гістарычна адзначаўся антрапонім Jagiełowic[39].
У Прусіі бытавала імя Jagil[40].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ягеловіц (Jagelowitz)[41].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jagel (29 верасьня 1379 году[42], 31 траўня 1380 году[43][44], Хроніка Віганда[45], па 1409 і да 1416 году[46]); Iagillo (27 лютага 1380 году)[47]; Jagal (6 ліпеня 1382 году[48], 31 кастрычніка 1382 году[49][50], Мэмарыял Вітаўта[51]); Jagalo (1385 год); Jagel dey gracia rex in Lettow (пячаць да 1386 году)[52]; dominus Jagalo (11 студзеня 1386 году)[53]; Jagello[b] або Якгаило, Ягаило[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); dictum Iagel in Lytwanico (De magna strage)[54]; Ягайло[55][56] або Ягайло Олгердовичь[57][58] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); Iagali Gyediroczsky[59], Iageli Gedoroczsky[60] (1 верасьня 1431 году); Goyulus et Yagallo Gedroitorum [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[61]; s[igilla] Micolai als Yagal[62], Jagiel Gedwodsky[63] (27 лютага 1434 году); Якгойла (8 траўня 1466 году)[64]; Ягайло[65] або Ягайло Олгердовичь[66]; Петко Якгоиловичъ (13 верасьня 1492 году)[67]; nobilibus viris… Alberto Jagelowycz (8 траўня 1496 году)[68]; sub rege Poloniae Vladislao alias Jageylo (24 ліпеня 1499 году)[69]; Ego Gregorius Jakieylowicz (12 жніўня 1500 году)[70]; Jagiejło… Jagojło… Jagieło (Хроніка Быхаўца)[71]; людеи наших Стоклишского повета… а Мика Якгеиловича (19 студзеня 1515 году)[72]; людеи наших бирштанъцов… а Якуба Якгелловича (10 жніўня 1516 году)[73]; чоловеков тяглыхъ у Оирякголском волости… а Якгеиловичов (30 траўня 1517 году)[74]; люди нашы Городенъское волости… Андрушка Якгоиловича (1 студзеня 1519 году)[75]; подалъ на то трехъ светковъ: человека пана старосты Жомоитского наимя Ромейка Якойловича (4 лютага 1520 году)[76]; homines… Jagelo (28 траўня 1522 году)[77]; з Мемижи… Григорои Яжеилович (1524—1566 гады)[78]; Богдан Якгоилович[79], Григорко Якгоилович[80], Лукашъ Огеловичъ[81], Юрага Якгоиловичъ[82], Матеевая Якголовича[83] (1528 году); бояре троцкие Якгеловичы (13 жніўня 1533 году)[84]; з Бирштан… Томко Якгеилович (1533—1535 гады)[85]; Стан Екелович (1537 год)[86]; Мицко Якгейлович… Стан Якгелович (1537—1538 гады)[87]; село Суръвиловъское, а в ономъ селе тыи люди… Олехъно Акаиловичъ (23 траўня 1539 году)[88]; село Якгейлишки… село Якгейловичи… Войтко Якгейловичъ (1554 год)[89]; Янъ Анъдреевичъ Якгеловича (1565 год)[90]; Матей Якгеловичъ[91], Янъ Андреевичъ Якгейловичъ[92], з Якгойловичъ въ повете Троцкомъ[93], Лавринъ Мартиновичъ Якгейло… з села Якгейловичь[94], Лавринъ Якгеловичъ[95], Петръ Якгеловичъ[96], Стась Якгейловичъ[97], Станиславъ Якгело[98] (1567 год); земяном повету ковенского… з роду Янвилов с Пядев… Стасю Якгеиловичу… з роду Уркшевичовъ… Григоръю Якгелевичу… з роду Милошевичов… Петру Якгеиловичу (15 верасьня 1568 году)[99]; Ягейла… Ягелла (Хроніка літоўская і жамойцкая)[100] Balcer Jagieło[101], Jan Jagiłł[102] (20 кастрычніка 1655 году); Piotr Iagieła (4 красавіка 1657 году)[103]; folwark Jagiełowicze alias Sluszkowszczyzna w pow. lidzkim (18 сакавіка 1658 году)[104]; mieszczanie do plebaniej płungiańskiej należący… Adam Jegielewicz (1675—1677 гады)[105]; Samuel Iagielewicz (1702 год)[106]; Samuel Egielewicz (жнівень 1706 году)[107]; Jagielowszczyzna… Jagieły (1744 год)[108]; Katarzyna Jagielewicz (1756 год)[109]; Piotr z Jagiełło Jagiełowicz, rotm. pow. kow. (22 траўня 1767 году)[110]; Oggel Albert. Jul. Lithuan. (1825 год)[111]; Jagiełowicz (1861 год)[112]; Jacub Jagiello (1863 год)[113]; Jagiełowa Anna (30 чэрвеня 1884 году)[114]; Іоgелло (1889 год)[115][d].
Ягелы (Jagiełło) — прыгонныя зь вёсак Масьцянаў, Пешкаўцаў і мястэчка Лынтупаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[125].
Ягеловічы (Jagiełowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[126].
Ягелы (Jagiełło) гербаў Пагоня і Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага, Віленскага і Лідзкага[127][128] і Троцкага паветаў[129].
Ягеловічы гербаў Лебедзь і Яліта — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[130].
Ягеловічы (Jagiełowicz, Jagiełłowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[129].
Ягелы — парафіяне касьцёла ў Даўгінаве на 1900 год[131].
Агігелі (Ogigel) гербу ўласнага[132] — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Сылезіі[133].
Ягель (Jagiel) і Ягелёвіч (Jagiellowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[134].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Ягелы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Ягелаўшчына, на гістарычнай Слонімшчыне — Яглевічы, на Берасьцейшчыне — Ягалкі, у былым Жамойцкім старостве — Агайлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.