From Wikipedia, the free encyclopedia
Гедро́йцы, Гедро́йці[1] (лет. Giedraičiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Гедройцаў. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 684 чалавекі. Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў.
Гедройцы лац. Giedrojcy | |||||
лет. Giedraičiai | |||||
У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Маляцкі | ||||
Вышыня: | 131 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 684 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-33025 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°4′40″ пн. ш. 25°15′30″ у. д. | ||||
Гедройцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гедройцы — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Гедройцаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Барталамея, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, назва паселішча ўтварылася ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Гедруса[2][lower-alpha 1]. Тапонім Гедройцы зьвязваюць з асабовым імём Гедройц.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Gyeydroczye (6 лістапада 1523 году)[4].
Першы пісьмовы ўпамін пра Гедройцы (ням. Gedereiten) зьмяшчаецца ў крыжацкай кроніцы і датуецца 1338 годам. У 1373 годзе вёску спустошылі крыжакі. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Гедройцы[1]. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1445 годзе ў Гедройцах збудавалі касьцёл. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гедройцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах мястэчка адбылася аднай з найбуйнейшых бітваў з расейцамі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гедройцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі
У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.