Remove ads
беларускі літаратар, палітык, вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Франці́шак Умясто́ўскі (Дзядзька Пранук) (10 лютага (29 студзеня па старым стылі) 1882, Вільня — красавік-травень 1940, Катынь) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, палітык, палкоўнік Войска Польскага.
Францішак Умястоўскі | |
герб Рох ІІІ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Дзядзька Пранук |
Нарадзіўся | 29 студзеня (10 лютага) 1882 Вільня, Расейская імпэрыя |
Памёр | не раней за красавік 1940 і не пазьней за травень 1940 Катынь, СССР |
Род | Умястоўскія |
Бацькі | Ян Умястоўскі[d] Ганна Аляхновіч[d] |
Жонка | Гелена Дунін-Марцінкевіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, публіцыст, грамадзкі дзяяч |
Гады творчасьці | 1903—1928 |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | верш "Вецер" (Пецярбург, 1903) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Нарадзіўся 10 лютага 1882 году ў Вільні. Паходзіў са шляхецкай сям’і; яго жонка Гелена Дунін-Марцінкевіч, а ён стрыечны брат Францішка Аляхновіча. Вучыўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902—1904 гадох уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасьветы і культуры».
Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў у «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Пецярбург, 1903). У 1905 годзе вярнуўся ў Вільню, якая ў пачатку ХХ стагодзьдзя была цэнтрам беларускага нацыянальнага руху. У 1906 годзе разам з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Казімірам Кастравіцкім і Алаізай Пашкевіч пачаў выдаваць газэту «Наша доля». У 1908 годзке жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губэрні. На працягу 1908—1914 гадоў друкаваў апавяданьні ў газэце «Наша Ніва». Апавяданьні: «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Перакладаў творы Оскара Ўайльда і Мікалая Гогаля.
У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію. Няшмат вядома пра яго вайсковую кар’еру падчас Першай сусьветнай вайны, але ад 1919 году ён быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх вайсковых фармаваньняў і был прадстаўнікам ЦБШР у Вільні. У верасьні 1920 году ўзначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая арганізавала беларускае войска. Разам з арміяй Пілсудзкага мела яно змагацца з бальшавікамі. Пасьля жыў у Вільні. У 1919 годзе напісаў і апублікаваў у газэце «Беларусь» артыкул пра гісторыю выданьня газэты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданьне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст.
У 1927—1928 гадох выдаваў газэту «Беларускі дзень» і часова «Беларуская культура». Заснавальнік і лідэр Беларускай народна-радыкальнай партыі. У 1928 годзе адышоў ад грамадзкай і культурна-асьветніцкай працы.
Мабілізаваны ў польскую армію ў 1939 годзе. 18 верасьня 1939 году трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лягеры ў Казельску. Забіты ў Катыні ў красавіку—траўні 1940 году.
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.