From Wikipedia, the free encyclopedia
Танталь (па-лацінску: Tantalum; ад грэц. «Tantalos», міфічнага пэрсанажу, бацькі Ніобы), Ta — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 73. Сьветла-шэры, цяжкі і вельмі цьвёрды мэтал. Выяўлены ў 1802 годзе швэдзкім хімікам Андэрсам Экэбэргам (Anders Gustaf Ekenberg), але да 1866 году хімікі лічылі, што танталь — гэта алятропная форма ніоба. Першым дасьледчыкам ўдавалася атрымаць танталь толькі ў выглядзе сумесі зь іншымі элемэнтамі. Упершыню больш-менш чысты танталь атрыманы ў 1900-я гады. Хімічныя ўласьцівасьці танталя вельмі падобныя да ніобу, таму іх вельмі складана разьдзяліць. Аддзяленьне танталю ад ніобу праходзіць у некалькі складаных крокаў. У прамысловасьці выкарыстоўваецца некалькі мэтадаў атрыманьня элемэнту, у тым ліку электроліз расплаўленага фторатанталяту калю (K2TaF7), узаемадзеяньне фторатанталяту калю з натрам і рэакцыя карбіду танталю з аксыдам танталю. Вядома 34 ізатопы і ізамэры танталю. Прыродны танталь складаецца з двух ізатопаў, адзін зь якіх радыёактыўны з пэрыядам паўраспаду 1,2×1015 гадоў. Чысты танталь вельмі плястычны і зь яго можна рабіць тонкі дрот. Пры тэмпэратурах ніжэйшых за 150 °C танталь мае вельмі малую хімічную рэактыўнасьць з-за наяўнасьці шчыльнай абарончай плёнкі аксыду. Не рашчынаецца ў вадзе. Ён узаемадзенічае толькі з плавікавай кісьляй, рашчынамі кісьляў з іёнамі фтарыду і свабодным трыаксыдам серкі. Лугі (гідраксыды) ўзаемадзейнічаюць з танталем, але марудна. Танталь, раздроблены ў парашок, мае большую хімічную рэактыўнасьць. Вышэйшая тэмпэратура плаўленьня толькі ў вальфрама і рэна. Пры тэмпэратуры ніжэйшай за 4,47 K танталь набывае звышправодныя ўласьцівасьці. Танталь дадаецца ў розныя стопкі, каб яны мелі антыкаразійныя ўласьцівасьці, высокую тэмпэратуру плаўленьня, цьвёрдасьць, добрую плястычнасьць і г. д. Навукоўцы ў Лёс Алямасе (Los Alamos, ЗША) вынайшлі кампазыт, які складаецца з карбіду танталя і графіту. Лічыцца, што гэты матэрыял адзін з самых цьвёрдых матэрыялаў, якія калі-небудзь былі зробленыя, ягоная тэмпэратура плаўленьня 3738 °C. Гэты кампазыт выкарыстоўваецца ў хуткасных разаках. Танталь таксама выкарыстоўваецца для вырабу электралітных кандэнсатараў. Гэты мэтал таксама шырока выкарыстоўваецца для вырабу хімічнага посуду, дэталяў ядзерных рэактараў, самалётаў, ракетнай зброі і касьмічнай тэхнікі. Біялягічная роля танталя невядомая. Чысты танталь не ўзаемадзейнічае зь біялягічнымі вадкасьцямі і не раздражняе жывую тканіну, таму ён шырока ўжываецца для вырабу хірургічных прылад, у тым ліку імплянтантаў. Разам з тым некаторыя злучэньні танталя верагодна выклікаюць пухліны. Пентксыд танталю (Ta2O5) выкарыстоўваецца для вырабу асаблівага шкла з высокім каэфіцыентам пераламленьня для фоталінз. Танталь выкарыстоўваецца замест плятыны, бо апошняя вельмі дарагая. Таксама мэтал выкарыстоўваецца для шмат якіх іншых мэтаў. Кошт танталю чысьціні 99.9% складае каля 2 даляраў ЗША за 1 грам.
| |||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Монакрышталь звышчыстага танталю (99.999 %), атрыманы мэтадам зоннай перакрышталізацыі, некалькі крышталічных кавалкаў танталю і для параўнаньня куб танталю аб'ёмам 1 см3 чысьцінёй 99.99 % = 4N. | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Танталь, Ta, 73 | ||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Пераходныя мэталы | ||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | V, 6, d | ||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 180,9479 г·моль−1 | ||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Xe] 4f14 5d3 6s2 | ||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 32 11 2 | ||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||
Колер | шэры | ||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 16,4 г·см−3 | ||||||||||||||||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 15 г·см−3 | ||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 3290 K, 3017 °C, 5463 °F | ||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 5731 K, 5458 °C, 9856 °F | ||||||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 36,57 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||
Цеплаёмістасьць | (25 °C) 25,36 Дж·моль−1·K−1 | ||||||||||||||||||
Насычаная пара | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | body-centered cubic | ||||||||||||||||||
Магнэтызм | парамагнетык | ||||||||||||||||||
Электрычны супор | 0,15*10-6Ω·м | ||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 57,5 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | (373 K) 6,59 мкм/(м·K) | ||||||||||||||||||
Модуль зруху | 70 ГПа | ||||||||||||||||||
Модуль пругкасьці | 186 ГПа | ||||||||||||||||||
Каэфіцыент Пуасона | 0,350 | ||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Вікерса | 890 МПа | ||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | +1, +2, +3, +4, +5 | ||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 1,5 | ||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 134 пм | ||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-25-7 | ||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы танталя | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Трапляецца разам з ніобам. Галоўныя мінэралы — танталіт (Fe, Mn)(Nb, Ta)2O6, калумбіт (Fe, Mn, Mg)(Nb, Ta)2O6. Танталявыя руды маюцца ў Аўстраліі, Бразыліі, Нігерыі ды Канадзе. Утрыманьне танталю ў зямной кары складае каля 2,0 міліграмаў на кіляграм. У акіянічнай вадзе танталь утрымліваецца ў прапорцыі 2×10-6 міліграмаў на літар.
Танталь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.