From Wikipedia, the free encyclopedia
Міко́ла Адам (нарадзіўся 8 студзеня 1978, вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Мікола Адам | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Міхайлавіч Адам |
Псэўданімы | Майк Адам |
Нарадзіўся | 8 студзеня 1978 (46 гадоў) Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, перакладчык |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1995, «Першацвет» |
Прэміі | 2019, Ляўрэат прэміі імя М. Бідэнкі за пераклад вершаў Міколы Бідэнкі (Украіна).
2019, Ляўрэат прэміі імя Р. Скаварады за зборнік вершаў "Під лацканами споминів", перакладзены на ўкраінскую мову (Украіна). 2020. Ляўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя П. Куліша за высокі прафэсіяналізм і вагомы ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў РБ (Украіна). |
Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мікалаеўшчыне, да 1992 году жыў у Казахстане (Шахцінск). Скончыў Мікалаеўшчынскую сярэднюю школу імя Я. Коласа (1995 г.), філялягічны факультэт БДУ (2000), факультэт культуралёгіі, аддзяленьне кінадраматургіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту культуры і мастацтваў (2005). Быў разьмеркаваны ў Капыль рэжысэрам раённага Дома культуры. Заснаваў там тэатральную студыю «Непаседа», паставіў спэктакль «Дабрыдзень, Маша!», які меў неадназначны рэзананс. Да 2010 году займаўся зь дзецьмі тэатральнай творчасьцю. Працаваў спэцкарэспандэнтам газэты «Культура», загпастам Тэатру-студыі кінаактора, грузчыкам, рэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Рэгістр». У 2020—2021 гг. — рэдактар аддзелу паэзіі часопісу «Маладосьць». Перакладае з украінскай і расейскай моваў.
Дэбютаваў зь вершамі ў 1995 годзе ў часопісе «Першацвет». Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Вайна, прыдуманая мною» (2004),«Під лацканами споминів» (Івана-Франкоўск, 2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (Вінніца, 2020, у перакладзе на ўкраінскую мову).
Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосьць», «Акно», літаратурных газэтах «Літаратура і мастацтва», «Зьвязда», «Наша Ніва», расейскім альманаху «Петербургские строфы», калектыўных зборніках «Анталёгія маладога верша» ( «Ураджай», 2001) «Кахаць і верыць» («Мастацкая літаратура», 2013), «Пад зоркай кахання» («Мастацкая літаратура, 2015), «Скажы, што кахаю…» («Мастацкая літаратура», 2018).
Аўтар кніг прозы «Шоўк» («Мастацкая літаратура», 2013), у якую ўвайшлі аповесьці «Насьця», «Шоўк. Гісторыя жарсьці», «Антыгерой», раман «Мыла»; «Каждому свой ад» (Смаленск, «Ноопрес», 2013), «...І прыдбаў гэты дом» («Чатыры чвэрці», 2020), «Сёстры» («Галіяфы», 2020), «Дачка» («Галіяфы», 2022).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.