вышэйшая навучальная ўстанова Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску ў галіне мэдыцыны, заснаваная ў 1930 годзе на аснове вылучанага са складу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мэдычнага факультэту (створаны адначасна з БДУ ў 1921)[1]. Навучаньне толькі дзённае. Асьпірантура з 1926 году, дактарантура з 1998-га. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю(be), што ўлучае 10 праблемных: 1) біяхімічных мэтадаў дасьледаваньняў, 2) гема- і лімфасорбцыі, 3) дэрматалёгіі(be) ды вэнэралёгіі(en), 4) імунахімічных(be) і радыёізатопных мэтадаў дасьледаваньняў, 5) інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў, 6) калягенозаў, 7) нутрылякарневых інфэкцыяў, 8) псыханэўрахірургіі, 9) псыхічных разладаў насельніцтва Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі, 10) экспэрымэнтальнай мэдыцыны, фармакалёгіі і таксікалёгіі(be). Бібліятэка налічвае звыш мільёну асобнікаў[2].
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт | |
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
Лягатып | |
Дэвіз | па-лацінску: Arte et humanitate, labore et scientia |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Мастацтвам і чалавечнасьцю, працай і веданьнем |
Заснаваны | 1930 |
Тып | урадавы |
Рэктар | Сяргей Рубніковіч |
Факультэтаў | 8 |
Колькасьць пэрсаналу | 888 |
Колькасьць студэнтаў | 6513 |
Колькасьць асьпірантаў | 68 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Беларускі мэдычны інстытут (да сакавіка 1947 г.), Менскі мэдычны інстытут (да 2001 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.bsmu.by |
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт |
Пад час пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў БДМУ адбыліся хваляваньні. 26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 зь лячэбнага й 2 з пэдыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэньне грамадзкага парадку»[4].
21 чэрвеня 2021 году рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Паводле рашэньня ЭЗ, Рубніковіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[6].
Унівэрсытэт мае 8 факультэтаў, у тым ліку замежных навучэнцаў ды прафарыентацыі й даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 67 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 40 спэцыяльнасьцях.
Факультэт | Год заснаваньня | Разьмяшчэньне | Спэцыяльнасьцяў | Катэдраў |
---|---|---|---|---|
Вайскова-мэдычны | 1995 | зав. Асаналіева, д. 5 | 5 | 4 |
Лячэбны | 1921 | Галоўны корпус | 11 | 20 |
Мэдыка-прафіляктычны | 1964 | Галоўны корпус | 5 | 9 |
Пэдыятрычны | 1964 | Галоўны корпус | 12 | 13 |
Стаматалягічны | 1960 | Галоўны корпус | 6 | 14 |
Фармацэўтычны | 2011 | Галоўны корпус | 1 | 3 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.