From Wikipedia, the free encyclopedia
Маршалак вялікі літоўскі — адзін з цэнтральных ураднікаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Кіраваў дваром вялікага князя, прыймаў замежных амбасадараў, найвышэйшых ураднікаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнай стражай і каралеўскай гвардыяй, сачыў за бясьпекай манарха, прызначаў дваранаў[1]. Фактычна выконваў функцыі сучаснага міністра ўнутраных справаў.
Урад утварыўся за часамі вялікага князя Ягайлы, відаць, у 1398.
У Рэчы Паспалітай фармальна лічыўся роўны маршалку вялікаму кароннаму і выконваў такія самыя абавязкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак у герархіі саступаў кароннаму маршалку. Мог выконваць абавязкі кароннага маршалка ў яго адсутнасьць. Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце.
Маршалкамі вялікімі літоўскімі былі:
урад вакантны
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.