Remove ads
(1470—1521) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[6]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
Мікалай Радзівіл | |
Герб Трубы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1470[1][2][3][…] |
Памёр | 1521[4][1] або студзень 1522[5] |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Стары» Соф’я з Манівідаў |
Жонка | Альжбета з Саковічаў |
Дзеці | Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян, Алена, Альжбета |
Дзейнасьць | афіцэр |
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[6] ды іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладэчна, трымаў Бабруйскую воласьць. Быў старостам бельскім. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколай Миколаевич Радивилович (19 кастрычніка 1503 году)[7].
З шляхецкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[8].
Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 году, Клецкай бітве 1506 году з татарамі.
У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж году стаў ваяводам троцкім, з 1510 году — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на зьезьдзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбэртам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1529).
У 1518 годзе атрымаў ад імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максіміляна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[6]:
Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 году. Спачыў у Віленскай катэдры[9].
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.