Remove ads
каралеўская і княская дынастыя зь Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Ягайлавічы (Ягелоны) — валадарская дынастыя Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ; 1377—1381, 1382—1387, 1440—1572), Польшчы (1386—1572), Вугоршчыны (1440—1444, 1490—1526) і Чэхіі (1471—1526). Галіна роду Гедзімінавічаў.
Ягайлавічы лац. Jagajłavičy | |
Герб Ягайлавічаў | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Польскае Каралеўства, Рэч Паспалітая, Каралеўства Вугоршчына, Чэскае Каралеўства |
Першы з роду | Ягайла (1352—1434) |
Апошні з роду | Жыгімонт Аўгуст (1520—1572) |
Адгалінаваньне роду | Гедзімінавічы, Альгердавічы |
Агала, Агела, Егела, Агел, Егел або Егіла, пазьней Эгель (Aggalo[1], Agella, Agela, Egelo[2], Agel, Egel[3], Egila, Egel[4], Eggel[5], Eggeli[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[8], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[9]. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-)[10].
Адпаведнасьць імя Ягайла германскаму імю Agilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11][12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.