асьветнік, палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Раман Ігнаці Францішак Патоцкі[1] (польск. Roman Ignacy Franciszek Potocki; 28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — выдатны палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, асьветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).
Ігнаці Патоцкі. Мастак М. Такарскі, пасьля 1786 | |
Герб «Пілява» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 лютага 1750 Радзынь-Падляскі |
Памёр | 20 жніўня 1809 Вена |
Пахаваны | |
Род | Патоцкія |
Бацькі | Яўстах Патоцкі Мар’яна з Концкіх |
Жонка | Альжбета зь Любамірскіх |
Дзеці | Крыстына |
Дзейнасьць | дыплямат, пісьменьнік, палітык |
З магнацкага роду Патоцкіх гербу «Пілява», сын Яўстаха, чашніка кароннага, і Мар’яны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.
Навучаўся ў «Калегіюм нобіліюм» у Варшаве (1758—1765) і ў «Калегіюм назарэнум» у Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (1778—1780). 3 утварэньнем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячоў, узначаліў Таварыства элемэнтарных кнігаў.
Быў адным зь лідэраў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (1788—1792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 траўня 1791. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэньне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Правоў, праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.
У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў[2].
Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады зьняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 жыў у Аўстрыі.
У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крыстыну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.