From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́ня, ба́нька — шмат’ярусны фігурны самкнуты купал грушападобнай формы з заломамі, пашыраны ў сакральнай архітэктуры барока[1] на тэрыторыі Рэчы Паспалітай[2]. Таксама банямі называюць купальнае пакрыцьцё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэньні вежаў або вярхоў[3].
Адметнасьцю купалоў-баняў, уласьцівых сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага і традыцыйнай царкоўнай архітэктуры этнічнай тэрыторыі беларусаў, ёсьць складаны сылюэт і падзел на грані[4]. У сакральнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы пашырэньне атрымалі купалы-цыбуліны, якія ў адрозьненьне ад баняў, звычайна маюць большы дыямэтар, чым аснова, на якой яны стаяць, а іхная вышыня пераўзыходзіць шырыню. Характэрная гранёная форма купалоў-баняў узьнікла пад уплывам на мастацкі вобраз мураваных сьвятыняў прыёмаў драўлянага будаваньня[2].
Тэрмін «баня» або «банька» паходзіць ад лацінскага слова baneum, якім вызначаўся пукаты посуд для амавеньня. Гэты тэрмін часта сустракаецца ў старажытных інвэнтарах сьвятыняў Беларусі. Тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў польскіх і ўкраінскім мастацтве. У беларускім мастацтвазнаўстве ён з часоў русіфікацыі практычна перастаў выкарыстоўвацца з прычыны існаваньня адпаведнага расейскага слова, якое азначае лазьню[2]. Доктар мастацтвазнаўства Тамара Габрусь зьвяртае ўвагу на тое, што тэрмін «баня» мусіць вярнуцца ў шырокі ўжытак датычна барокавага купала, бо ён увасабляе мастацка-стылявыя традыцыі сакральнага дойлідзтва Беларусі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.