беларускі мастацкі фільм 2020 року From Wikipedia, the free encyclopedia
«Купа́ла» — беларускі мастацкі фільм рэжысэра Ўладзімера Янкоўскага, прадстаўлены ў 2020 року. Фільм распавядае пра жыцьцёвы і творчы шлях клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Купала | |
па-беларуску: Купала | |
Жанр | біяграфічны фільм, гістарычны фільм[d] і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
У ролях | |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Распаўсюд | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 2020 |
Працягласьць | 150 хвіліна |
Краіна | |
Мова | беларуская мова |
Бюджэт | 1 500 000 $[1] |
Старонка на IMDb |
7 ліпеня 2023 году канчатковую вэрсію фільма са спэцэфэктамі і субтытрамі па-ангельску выклалі на партале «Баравік» у выглядзе торэнта для спампоўкі[2].
Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вяхі жыцьцёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагодзьдзя.
Актор | Роля |
---|---|
Мікалай Шастак | Янка Купала |
Вераніка Пляшкевіч | Паўліна Мядзёлка |
Алена Гіранок | Уладзіслава Станкевіч |
Ганна Палупанава | маці |
Аляксандар Абрамовіч | бацька |
Уладзімер Янкоўскі | |
Аляксандар Яфрэмаў | |
Аляксандар Ільін | |
Максім Крэчатаў | |
Уладзімер Глотаў |
Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 рокаў у Беларусі (у прыватнасьці, Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту), Летуве, Расеі. У канцы верасьня 2019 року фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі беларускія і расейскія апэратары. Музыка да фільму была запісаная сымфанічным аркестрам. Былі запісаныя трэйлеры фільму ангельскай, беларускай, кітайскай і маскальскай мовамі. Афіша распрацоўвалася супольна зь беларускім мастаком і дызайнэрам Уладзімерам Цэсьлерам.
7 верасьня 2020 року фільм зьявіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў. Афіцыйнай прэм’еры не адбылося[3].
11 жніўня 2021 году кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазьняк абнародаваў водгук на кінафільм «Купала», у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі». Пазьняк удакладніў: «У кіно “Купала” ўражвае “трапляньне” ў вобразы..., кожная роля — вобраз, а некаторыя выкладзеныя проста бліскуча. Добра пастаўленыя і сыграныя, практычна, усе зборныя сцэны інтэлігенцыі». Мастацтвазнаўца заўважыў: «У фільме ёсьць гістарычная праўдзівасьць вобразаў, адносінаў і гістарычнай сытуацыі, і самае важнае — тут ёсьць тое сутнаснае, характэрнае, інтэлегентнае і беларускае ў дачыненьнях людзей, дух нашай звычаёвай культуры таго часу, такі знаёмы і настальгічны». Урэшце Зянон Пазьняк падкрэсьліў: «У агульных рысах у фільме “Купала” ёсьць дух культуры, адносінаў і вобраз Беларусі. Фільм увогуле зроблены прафэсійна. Гэта выяўляецца ў прыватнасьці і ў аксэсуарах, і ў касьцюмах, дасканала дапасаваных да эпохі. Але самымі прыгожымі ў фільме ёсьць створаныя акторамі вобразы людзей, беларускай інтэлігенцыі пэрыяду нацыянальнага Адраджэньня, змаганьня за незалежнасьць, за вольную Бацькаўшчыну і сьветлую Беларусь»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.