From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту (Строчыцы) — музэй пад адкрытым небам, дзе сабраныя помнікі беларускага народнага драўлянага дойлідзтва з розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Знаходзіцца пад Менскам за 4 км ад МКАД, паміж вёскамі Строчыца й Азярцо.
Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту | |
Хата з цэнтральнай Беларусі (вёска Забродзьдзе Стаўпецкага раёну) у музэі народнай архітэктуры і побыту | |
Месцазнаходжаньне | Строчыца, Беларусь |
---|---|
Тэматыка калекцыі | архітэктура |
Плошча экспазыцыі | 151 га |
Створаны | 9 сьнежня 1976 г. |
Геаграфічныя каардынаты | 53°49′47″ пн. ш. 27°22′26″ у. д. |
Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту | |
etna.by |
Першыя спробы стварыць музэй-скансэн на Беларусі былі зробленыя ў 1908 годзе мастаком, тэатральным дзеячам і настаўнікам Фэрдынандам Рушчыцам (1870—1936), але гэтаму перашкодзіла Першая сусьветная вайна. У 1931 годзе Рушчыц зноў вяртаецца да думкі аб стварэньні музэю пад адкрытым небам, на гэты раз каля Вільні. Сьмерць мастака ў 1936 годзе й пачатак другой сусьветнай вайны не дазволілі збыцца й гэтаму праекту.
Прыкладна з пачатку 1960-х гадоў на старонках рэспубліканскага друку ўсё часьцей зьяўляюцца артыкулы, у якіх разглядаюцца праблемы захаваньня помнікаў народнай архітэктуры. Старыя будынкі пачалі разбураць на падставе шэрагу крытэраў, у тым ліку гістарычных: паляпшэньне ўмоваў жыцьця на вёсцы, разгортваньне інтэнсіўнага будаўніцтва, вызначэньне на дзяржаўным узроўні беспэрспэктыўнасьці шэрагу паселішчаў. Узьнікла рэальная пагроза страты помнікаў драўлянага дойлідзтва.
9 сьнежня 1976 году цэнтральным камітэтам БССР была прынятая Пастанова «Аб стварэньні Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры й побыту». Для рэалізацыі Пастановы загадам Міністэрства культуры створана Працоўная група па арганізацыі музэю, якая на працягу наступных дзесяці гадоў распрацоўвала й разглядала некалькі варыянтаў архітэктурна-пляніровачных рашэньняў і генплянаў стварэньня экспазыцыі музэю. У 1988 годзе быў прыняты да рэалізацыі праект Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытуту. Акрамя распрацоўкі праекту вялася вялікая навукова-экспэдыцыйная работа па рэгіёнах рэспублікі з мэтай вывучэньня, пошуку, фіксацыі й перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, музэйных прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў.
Тэрыторыя для будучага музэю была вызначана за 4 км ад Менску ў месцы зьліцьця рэк Пціч і Менка ў вярхоўі Воўкавіцкага вадасховішча, недалёка ад шашы «Масква — Берасьце», што дазваляла бы ў будучым уключаць экспазыцыю музэю ў асноўныя экскурсійныя маршруты. Наогул гэта месца ўнікальнае, тут перакрыжоўваліся гістарычныя дарогі з Усходу на Захад, ад Балтыйскага да Чорнага мора. Тут, па вэрсіі некаторых дасьледчыкаў, быў заснаваны старажытны Менск.
Раён, дзе разьмешчаны музэй зьяўляецца тэрыторыяй, дзе зафіксаваны шэраг гістарычных помнікаў. Каштоўным археалягічным помнікам зьяўляецца гарадзішча на рацэ Менка. Яго гісторыя пачынаецца да нашай эры. Раньнімі помнікамі зьяўляюцца курганныя могільнікі, якія сьведчаць аб тым, што гэтая тэрыторыя была заселена са старажытных часоў. Курганы адносяцца да пэрыяду ІХ—ХІ стагодзьдзяў і разьмешчаны невялікімі групамі.
Важным гістарычным аб’ектам зьяўляецца вёска Строчыца, першы ўспамін аб якой сустракаецца ў дакумэнтах ХVІ ст. На ўзвышаным беразе Пцічы захаваліся рэшткі фальварку з панскім садам, захаваўся шэраг хат пачатку ХХ ст. з традыцыйным аздабленьнем і фрагмэнтамі агароджы.
Штоверасень з 2009 году ў музэі ладзіцца міжнародны фольк-фэстываль «Камяніца».
У цэлым тэрыторыя музэю — гэта своеасаблівы прыродны парк круглагадовага функцыянаваньня.
Структурная пабудова музэю — гэта тры асноўныя зоны: экспазыцыйная, вытворча-гаспадарчая й запаведная. Экспазыцыйная зона — тэрыторыя гістарычных мясьцін. Вытворча-гаспадарчая — гэта адміністрацыйна-навуковы комплекс, фондасховішча, рэстаўрацыйныя майстэрні, выставачныя памяшканьні й служба аховы. Запаветная — частка тэрыторыі музэю, якая захоўваецца ў натуральным выглядзе.
Аснова экспазыцыйнай зоны — умоўны падзел тэрыторыі Беларусі на шэсьць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе, Паазер’е, Усходняе й Заходняе Палесьсе, Панямоньне. На цяперашні час дзейнічаюць тры рэгіёны Беларусі: цэнтральная Беларусь, Падняпроўе й Паазер’е.
Кожны рэгіён павінен быць прадстаўлены ў экспазыцыйнай зоне музэю адпаведным сэктарам — фрагмэнтам характэрнага й тыповага дадзенаму рэгіёну паселішча канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя: сяло, вёска, хутар з адлюстраваньнем прыродна-геаграфічных умоваў рэгіёну. Асобна фармуецца сэктар «Мястэчка».
Ляндшафт мясцовасьці музэю ўяўляе сабою як бы нашу краіну ў «мініятуры»: ёсьць высокія пагоркі, зялёныя лугі, частыя пералескі. На падставе аналізу тэрыторыі музэю па асноўных прыродных фактарах выдзелены зоны, найбольш спрыяльныя для забудовы, азеляненьня й участак ахоўнага ляндшафту (плошчаю 80 га ў пойме р. Пціч). Праведзены комплекс мерапрыемстваў па азеляненьні тэрыторыі згодна рэгіянальных характарыстык: пасадка дрэваў, кустоў і кветак. Усяго на тэрыторыі ў 151 га пасаджана больш за 5000 дрэваў.
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Цэнтральная Беларусь разьмяшчаецца ў цэнтры краіны і займае асноўную частку Менскай і заходнюю частку Магілёўскай абласьцей. Рэгіён Цэнтральная Беларусь прадстаўлены наступнымі аб’ектамі:
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Падняпроўе разьмешчаны на тэрыторыі басэйна Дняпра і яго прытокаў. У склад рэгіёну ўваходзяць Магілёўская вобласьць, Аршанскі і Дубровенскі раёны Віцебскай вобласьці, а таксама раёны Гомельскай вобласьці ўздоўж рэк Дняпро і Сож. Для Падняпроўя характэрная вулічная забудова.
Экспазыцыя Падняпроўя пакуль не зьяўляецца завершанай і прадстаўленая наступнымі аб’ектамі:
У межах экспазыцыі рэгіёну плянуецца аднавіць групу склепаў.
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Паазер’е ўключае ў сябе цэнтральную і заходнюю тэрыторыю Віцебскай вобласьці, а таксама часткова паўночныя раёны Менскай вобласьці. Для паселішчаў рэгіёну характэрная малая колькасьць двароў і бессыстэмнасьць забудовы, што выкліканае ў першую чаргу ўзгорыстым рэльефам, які чаргуецца з забалочанымі нізінамі.
У сэктар Паазер’я ўваходзяць наступныя аб’екты:
У музэі магчымыя як асабістыя экскурсіі, так і экскурсіі пад кіраўніцтвам экскурсаводаў. Апроч аглядавых і тэматычных экскурсіяў, у музэі ладзяцца лекцыі для школьнікаў і дарослых, а таксама праводзяцца музэйныя заняткі на этнаграфічныя тэмы.
На тэрыторыі музэю праводзяцца адзначэньні тэматычных беларускіх народных сьвятаў: Масьленіца, «Гуканьне вясны». Таксама ладзяцца іншыя праграмы, прысьвечаны беларускім народным традыцыям.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.