Васілевічы
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіле́вічы[2] — места ў Беларусі, каля ракі Ведрычу. Уваходзяць у склад Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3324 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 45 км на захад ад Рэчыцы, за 86 км ад Гомелю. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, Каленкавічы, Хвойнікі), аўтамабільная дарога злучае места з магістральлю Гомель — Каленкавічы.
Васілевічы лац. Vasilevičy | |||||
![]() Адміністрацыя места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1971 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Рэчыцкі | ||||
Гарадзкі савет: | Васілевіцкі | ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3324 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2340 | ||||
Паштовы індэкс: | 247550 | ||||
СААТА: | 3245503000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′50″ пн. ш. 29°49′38″ у. д. | ||||
Васілевічы на мапе Беларусі ± ![]() Васілевічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://rechitsa.by/sovet_vasil.html |
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Васілевічы ўпершыню ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва. Паводле Літоўскай мэтрыкі, у 1466 годзе вёскай валодала зямянка Іванава.
На 1560 год, згодна з рэвізіяй Рэчыцкага староства, у Васілевічах знаходзіліся 17 дымоў і 7 службаў; празь вёску праходзіў гасьцінец Рэчыца — Мазыр. Пэўны час маёнткам валодалі Патоцкія, потым Масальскія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Васілевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкім павеце. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні графаў Юдзіцкіх. На 1795 год у сяле Васілевічах было 57 двароў, дзейнічала царква Сьвятога Мікалая (у ёй захоўваліся спавядальныя ведамасьці з 1800 году і мэтрычныя кнігі з 1822 году). У 1825 годзе замест старой збудавалі новы драўляны будынак царквы.
На 1857 год у Васілевічах было 92 двары. У 1866 годзе ў сяле адкрылася народная вучэльня, дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа. У 1878 годзе на ўскраіне Васілевічаў, дзе залягае найглыбейшы на Палесьсі тарфянік, пачала працаваць мэтэастанцыя дзеля вывучэньня клімату Палесься. У 1882 годзе сяло ўпамінаецца ў кнізе «Живописная Россия»:
![]() |
Вялікая скарбовая вёска Васілевічы ляжыць на рубяжы непраходных балот, называемых Хмяльніцкімі. Тут тры царквы і касьцёл. Непадалёк ад Васілевічаў знаходзяцца студні, якія называюцца «заўжынамі». Паданьне гаворыць, што іх збудавалі на загад вялікай княгіні Вольгі. Гэта апошнія населеныя пункты. Далей цягнецца панства туманаў, лясоў, балот.[3] | ![]() |
15 лютага 1886 году ў Васілевічах адкрылася чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Гомель, сяло пачало хутка забудоўвацца. У гэты час тут было 116 двароў. На 1890 год Васілевічы былі цэнтрам воласьці, у склад якой уваходзілі 17 паселішчаў з 1085 дварамі. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя сяло (294 двары) і пасёлак (4 двары). У сяле дзейнічаў юдэйскі малітоўны дом, працавалі хлебазапасны магазын, 5 крамаў, 2 ветравыя і 2 конныя млыны, 2 кузьні і 2 карчмы. У 1904—1913 гадох у Васілевічах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравой машынай; ягоная прадукцыя прадстаўлялася на Сусьветнай выставе ў Бэльгіі ў 1905 годзе, дзе атрымала Вялікі Залаты мэдаль. На 1909 году існавалі аднайменныя сяло (460 двароў) і чыгуначная станцыя (7 будынкаў). 23 верасьня 1911 году пачала працу чыгуначная лінія Васілевічы — Хвойнікі. У 1914 годзе дала першую прадукцыю фабрыка вытворчасьці шпуляў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васілевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сакавіку 1918 году вёску занялі нямецкія войскі. 30 лістапада таго ж году — бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Васілевічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4], аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 26 красавіка 1919 году Васілевічы сталі цэнтрам воласьці Гомельскай губэрні. У пачатку сакавіка — чэрвені 1920 году вёску займалі польскія войскі.
8 сьнежня 1926 году Васілевічы вярнулі ў склад БССР. У 1925—1927 гадох тут працаваў лясны тэхнікум, які да гэтага месьціўся ў Гомелі, а потым ў Будзе-Кашалёве. У гэты ж пэрыяд працавалі торфазавод, 2 кузьні, сьлясарная майстэрня, паравы млын, цагельня, смалярня, дрэваапрацоўчая майстэрня, сямігадовая школа, хата-чытальня, лякарня. З 8 сьнежня 1926 да 4 жніўня 1927 году і з 20 лютага 1938 да 16 верасьня 1959 году Васілевічы былі цэнтрам раёну, які да 1954 году ўваходзіў у склад Палескай вобласьці, а з 1954 году — у склад Гомельскай вобласьці. У 1927—1938 гадох і з 1959 году сяло знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне. У 1934 годзе ў Васілевічах пачала працаваць машына-трактарная станцыя. 15 ліпеня 1935 году паселішча атрымала статус мястэчка. У Другую сусьветную вайну з 25 жніўня 1941 да 18 сьнежня 1943 году Васілевічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
20 красавіка 1950 году Васілевічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, а 19 лістапада 1971 году — афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня[5].
- Васілевічы на здымках І. Сербава, 1912 год
- Школа
- Жыхары
- Сялянкі
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 956 чал.[6]; 1885 год — 1057 чал.[7]; 1897 год — 1704 чал. у сяле Васілевічах і 20 чал. у пасёлку Васілевічах
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 2564 чал. у сяле Васілевічах і 31 чал. на станцыі Васілевічах; 1959 год — 6,4 тыс. чал.; 1970 год — 6,9 тыс. чал.; 1991 год — 5,8 тыс. чал.; 1995 год — 5,1 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 4,4 тыс. чал.[9]; 2006 год — 4,4 тыс. чал.; 2008 год — 4,4 тыс. чал.; 2009 год — 3923 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 3353 чал.[11]; 2017 год — 3349 чал.[12]; 2018 год — 3324 чал.[1]
Адукацыя
У Васілевічах працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і мастацкая школы, школа-інтэрнат.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.
Забудова
Плян Васілевічаў складаецца з кароткіх шыротных вуліц, зьвязаных 2 магістральнымі вуліцамі. Забудова цагляная і драўляная.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (бровар), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Транспарт
Васілевічы — чыгуначны вузел, лініі на Гомель, Каленкавічы, Хвойнікі. Аўтамабільная дарога злучае места з магістральлю Гомель — Каленкавічы.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Славутасьці
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Мікалая (1934)
Галерэя
- Краявіды Васілевічаў
- Чыгуначная станцыя
- Кінатэатар
- Школа
- Царква
- Будынак у цэнтры места
- Будынак у цэнтры места
- Вуліца
- Брацкая магіла
Асобы
- Юры Захаранка (1952—1999?) — былы міністар унутраных справаў Беларусі і апазыцыйны палітык, зьнік
- Уладзімер Казлоў (нар. 1985) — беларускі лёгкаатлет
- Сьцяпан Лаўшук (нар. 1944) — беларускі літаратуразнавец, пісьменьнік
- Іван Навуменка (1925—2006) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец
- Валеры Ціхіня (нар. 1940) — навуковец-праўнік, сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.