Remove ads
беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Я́каўлевіч Наву́менка (16 лютага 1925, Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці — 17 сьнежня 2006) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец. Народны пісьменьнік Беларусі (1995).
Іван Навуменка лац. Ivan Navumienka | |
Іва́н Я́каўлевіч Наву́менка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 лютага 1925[1] вёска Васілевічы, Рэчыцкі павет, Гомельская губэрня |
Памёр | 17 сьнежня 2006 (81 год) |
Пахаваны | |
Дзеці | Таццяна Іванаўна Навуменка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1955—1989 |
Жанр | проза |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1955 рок (часопіс «Маладосць») |
Значныя творы | Раманы «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974) |
Прэміі | камсамолу Беларусі (1967), Коласаўская (1972) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
naumenka.goub.org |
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Са студзеня 1942 удзельнік камсамольскага падпольля, пасьля партызан, удзельнічаў у вызваленьні Васілевічаў. У сьнежні 1943 прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баёх на Ленінградзкім і 1-м Украінскім франтох.
Пасьля дэмабілізацыі (сьнежань 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газэты «Бальшавік Палесься», а з 1951 — рэспубліканскай газэты «Звязда».
Завочна скончыў філялягічны факультэт БДУ (1950) і асьпірантуру пры БДУ (1954). Быў загаднікам аддзелу прозы часопісу «Маладосць» (1953—1958), загадваў катэдрай беларускай літаратуры БДУ. Сябра СП СССР (з 1957).
У 1973—1982 — дырэктар Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, у 1982—1992 — віцэ-прэзыдэнт АН БССР.
Старшыня ВС БССР (1985—1990).
Акадэмік АН БССР (1980), доктар філялягічных навук (1969), прафэсар (1971).
Дэбютаваў апавяданьнямі ў 1955 року (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданьняў, аповесьцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равесьнікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісьця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгульле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесьць, апавяданьні, 1980), «Летуценьнік. Смутак белых начэй» (1985), «Восеньскія мэлёдыі» (раман, апавяданьні, 1987), аповесьці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 т. (1981—1984).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцьця: Крытычныя эцюды аб творчасьці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменьнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцьця і творчасьці» (1982), «Элемэнты міталёгіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных зьездах славістаў «Праблемы разьвіцьця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасьць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксьце славянскіх літаратур» (1983).
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Айчыннай вайны II ступені (1975), Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1975), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1985), мэдалём Францішка Скарыны і іншымі мэдалямі.
Заслужаны дзяяч навукі Беларускай ССР (1978). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.