Remove ads
беларускі этнограф, фальклярыст, археоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Іса́к Абра́мавіч Се́рбаў (27 траўня 1871, вёска Кульшычы, цяпер Прапойскі раён — 21 студзеня 1943) — беларускі этнограф, фальклярыст, археоляг. Правадзейны сябра Інбелкульту (1922), кандыдат гістарычных навук (1934).
Ісак Сербаў | |
Дата нараджэньня | 13 (25) траўня 1871, 1871[1] або 27 траўня 1871 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 студзеня 1943 або 1943[2] |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | этнограф, фальклярыст, археоляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | этнаграфія[3], фальклярыстыка[3] і археалёгія[3] |
Месца працы | |
Сябра ў | Таварыства вывучэньня Магілёўскай губэрні[d], Беларускі нацыянальны камітэт і Расейскае геаграфічнае таварыства |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
У 1892 годзе скончыў Полацкую настаўніцкую сэмінарыю, у 1901 — Маскоўскі археалягічны інстытут. Працаваў настаўнікам у Менску і іншых беларускіх местах. У 1910—1912 як сябра Паўночна-Заходняга аддзелу Расейскага геаграфічнага таварыства наладжваў экспэдыцыі на Беларусь. У 1919—1921 працаваў у аддзелах народнай асьветы Магілёўскай і Гомельскай губэрняў, удзельнічаў у працы па зборы і ахове помнікаў мастацтва і гісторыі. 3 1923 працаваў выкладчыкам, загадчыкам катэдры этнаграфіі БДУ, з 1925 сакратаром сэкцыі этнаграфіі Інбелкульту. У 2-й палове 1920-х дасьледаваў курганы дрыгавічоў каля Менску і Мазыра. 3 1929 навуковы сакратар катэдры этнаграфіі і фальклёру Інстытуту гісторыі АН Беларусі.
Вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасьць беларускага народу. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзеньня і мастацтва, на аснове якіх выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва» (1951). Першы зь беларускіх этнографаў стварыў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзеньня жыхароў розных куткоў Палесься, жыльля, гаспадарчых пабудоваў, вырабы рамёстваў. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы і назіраньні абагульніў у працах «Сяло Вялікае; Малюнкі з жыцьця Беларусі» (1910), «Паездкі па Палесьсі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.