Remove ads
беларускі паэт, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Валеры Дзьмітрыевіч Маракоў (27 сакавіка [ст. ст. 14 сакавіка] 1909, мяст. Козырава Менскага павету, цяпер у межах Менску — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, перакладчык. Псэўданімы: В.Армак (разам з А. Мардвілкам); В.Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С. Ш., В. М. (са С. Шушкевічам).
Валеры Маракоў лац. Valery Marakoŭ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | В.Армак (з А. Мардвілкам); В.Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С.Ш., В.М. (са С. Шушкевічам) |
Нарадзіўся | 27 сакавіка 1909 Козырава Менскага павету, Расейская імпэрыя |
Памёр | 29 кастрычніка 1937 Менск, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | верш «Раніца» (1925 год) |
Нарадзіўся 27 (14) сакавіка 1909 ў мястэчку Козырава Менскага павету (цяпер у межах Менску). У гэтым жа годзе быў ахрышчаны ў Сеньніцкай царкве пад Менскам. Бацька — Дзьмітры Маракоў, расеец, маці — Вольга з Майсіевічаў, беларуска. Маці была вельмі адукаванай жанчынай, любіла сьпяваць, асабліва беларускія песьні. Хросным бацькам стаў беларускі паэт Янка Купала[1].
У час 1-й сусьветнай вайны сям’я ў бежанстве ў Мцэнску (Расея) і Ромнах (Украіна). Вярнуліся ў Менск восеньню 1920 году[2]. У 1924 годзе Валеры скончыў 4-ю Менскую ўзорную сямігодку і да канца 1925 году працаваў муляром разам з бацькам. У сьнежні 1925 году быў прызначаны сакратаром рэдакцыі часопісу «Піянэр Беларусі». У канцы 1926 году пэўны час (па запрашэньні А. Звонака) жыў у Полацку, друкаваўся ў газэце «Чырвоная Полаччына». У 1926 годзе быў прыняты ў літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», належаў да «другога прызыву» маладнякоўцаў. У гэты ж час быў абраны чальцом рэдкалегіі часопісу «Маладосьць»[3].
У канцы 1927 году па накіраваньні «Маладняка» паступіў у МБПТ, але пасьля двух курсаў быў адкліканы з вучобы і прызначаны загадчыкам літаратурнага аддзелу газэты «Савецкая Беларусь», дзе працаваў зь перапынкам да канца 1930 году. Да канца 1927 году Маракоў працягваў працаваць сакратаром рэдакцыі часопісу «Піянэр Беларусі»[4]. У красавіку 1931 году паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне МВПІ (скончыў у чэрвені 1934 году). Чалец СП СССР з 1934 году. З 1930 па 1934 год Маракоў працаваў спачатку сакратаром, а потым намесьнікам рэдактара часопісу «Чырвоная Беларусь»[5]. З 1934 году перайшоў у газэту Літаратура і мастацтва, дзе працаваў да студзеня 1935 году[6].
21 сакавіка 1935 году быў арыштаваны органамі бясьпекі. 7 ліпеня справа Маракова была спынена, і пасьля 3 месяцаў знаходжаньня ва ўнутранай турме НКВД паэт быў вызвалены. Паўторна Маракоў быў арыштаваны 6 лістапада 1936 году. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Валерыя Маракова прадугледжвалася «спальваць»[7]. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 году, як «чалец контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да найвышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 разам з 22 іншымі беларускімі літаратарамі.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 красавіка 1957 году. Асабовая справа № 10234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
У чэрвені-кастрычніку 1925 году ў друку пачалі зьяўляцца першыя вершы Маракова, напісаныя ў 1923-25 гг. Першым надрукаваным вершам стаў верш «Раніца», апублікаваны ў газэце «Звязда» ў чэрвені 1925 году[8].
У 1925 годзе паэт занёс у выдавецтва зборнік вершаў «Пялёсткі», і ў 1926 годзе ён быў апублікаваны. Зборнік адразу быў заўважаны, крытыка абвінаваціла 17-гадовага паэта ў вялікім суб’ектывізьме, адсутнасьці грамадзкіх матываў і пэўным пэсымізьме. Восеньню 1927 году пабачыў сьвет другі зборнік вершаў — «На залатым пакосе». Антон Адамовіч у рэцэнзіі на гэты зборнік напісаў, што ў новай кнізе паэт больш увагі аддае тэме жыцьця, чым тэме прыроды. Ён адзначыў, што гэта сьведчыць пра набліжэньне Маракова да жыцьця, у параўнаньні зь першым зборнікам[9].
У 1928 годзе напісаў нізку вершаў «Мая паэма», якая была апублікавана ў 1929 годзе ў часопісе «Полымя», таксама пачаў пісаць паэму «Рабінавая ноч», якую скончыў у 1929 годзе[10].
У 1929 годзе выйшла з друку паэма «Муляр», прысьвечаная Францу Гінтаўту (была напісаная ў 1927-28 гг.)[11].
У 1930 годзе выйшаў трэці паэтычны зборнік «Вяршыні жаданьняў». Многія крытыкі працягвалі заўважаць у творчасьці паэта налёт пэсымізму[12].
У канцы 1933 году выйшаў чацьвёрты зборнік паэзіі «Права на зброю»[13].
Ужо пасьля расстрэлу паэта, у 1959 годзе, выйшла яго кніга «Лірыка» (з пасьляслоўем С. Баркоўскага)[14]. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» быў надрукаваны зборнік выбраных вершаў Маракова «Вяршыні жаданьняў: Вершы, паэмы»[15].
Маракоў пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Галоднага, А. Новікава-Прыбоя, П. Тычыны, кітайскага паэта Эмі Сяо, польскага паэта В. Бранеўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.