Козыраўскае прадмесьце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Козырава, Козыраўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места, уздоўж Лібаўска-Роменскай чыгункі.

На паўночны захад ад Козырава пачынаюцца Сенажаны, на поўнач — Серабранскія Млыны[1][2].

Гісторыя

Thumb
Царква ў Козыраве, 1944 р.

Козыравам месьцічы называлі паўднёвую частку чыгуначнага пасёлку (цяпер паміж вуліцай Маякоўскага і чыгункай ад Сямёнава да камвольнага камбінату) — у гонар кіраўніка Лібаўска-Роменскай чыгункі Козырава, які стаў ініцыятарам пабудовы пасёлку і школы для дзяцей і чыгуначнікаў[3].

У пачатку XX ст. Козырава ўваходзіла ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Германаўская (цяпер Сямёнава), Пушкінская (Фізкультурная), Вялікая Марская (Вялікаморская), Лібаўска-Роменская, Лошынская (Сонечная), Лібаўская (Роменская), 1-я і 2-я Лінія вуліцы, Ігуменскі тракт[4][5].

Імаверна ў другой палове 1930-х гадоў бальшавікамі спалена Мікалаеўская царква. У 1935 годзе настаяцель царквы Іаан Зянюк, сьвятары і актыўныя прыхаджане былі асуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня[6]. У 1943 року намаганьнямі пратаярэя Іаана Кур’яна ў прадмесьці адбудавана царква Сьвятога Мікалая (зруйнавана ў 1960 годзе)[7]. Ёсьць зьвесткі, што некалі ў Козыраве існавала каталіцкая парафія[8].

У 1917 року адкрыліся Козыраўскія могілкі, закрытыя ў 1967 року[9].

Старыя адрасы

  • Пушкінская. Машынабудаўнічы завод «Тэхноляг», заснаваны ў 1897 року інжынэрамі І. Залкіндам і Г. Вільбушэвічам. Вырас з інжынэрна-мэханічнай майстэрні. Разьмяшчаўся ў камяніцы з прыбудовамі для кузьні і паравога катла. У 1900 року тут вырабляліся станкі для апрацоўкі драўніны, машыны для млыноў і маслабойкі, выконваліся разнастайныя кацельныя і рамонтныя працы. Да 1913 року завод распачаў вытворчасьць турбінаў і машынаў для вінакурных прадпрыемстваў. Тэхнічнае і электратэхнічнае бюро на заказ ажыцьцяўляла мантаж абсталяваньня і выпісваньне машынаў на іншыя прадпрыемствы. Завод месьціўся ў раёне цяперашняй Фізкультурнай вуліцы, там, дзе яна набліжаецца да чыгункі (будынкі № 11, 11а)[10].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.