Remove ads
прадмесьце Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Сянжаны, Сенажанскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, на захад ад Ігуменскага шляху і рэйкаў Лібаўска-Роменскай чыгункі.
На паўднёвы захад ад Сенажанаў пачынаецца Лошыца, на паўночны захад — Добрыя Мысьлі, на поўнач — Уборкі, на паўночны ўсход — Серабранскія Млыны, на паўднёвы ўсход — Козырава[1][2].
Назва мясцовасьці пайшла ад прыватнаўласьніцкага фальварку роду Немаршанскіх. У пачатку XX ст. Сенажаны ўваходзілі ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі вуліцы Прыгожая і Слонімская і Пскоўскі завулак[1].
На паседжаньні 22 сьнежня 2006 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безназоўнаму сквэру на рагу вуліцаў Варанянскага і Ляўкова назвы «сквэр Сенажаны»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.