From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасьце́йскі за́мак — помнік гісторыі і архітэктуры XІІІ—XVI стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[lower-alpha 1], ля сутокаў Бугу і Мухаўцу. Існаваў у XIII — першай палове XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Берасьцейскі замак | |
Берасьцейскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′59″ пн. ш. 23°39′14″ у. д. |
Дата заснаваньня | X стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Берасьцейскі замак | |
Берасьцейскі замак на Вікісховішчы |
Берасьцейскі замак заснавалі ў ХІІІ ст., у сярэдзіне таго ж стагодзьдзя галіцка-валынскія князі з мэтай узмацненьня абароны паставілі на адным з кутоў замка мураваную вежу-стоўп. Паводле летапісных зьвестак, яна была падобнай да Камянецкай. Пазьней за абарончым ровам, таксама ў міжрэччы Бугу і Мухаўцу, вырасла места Берасьце.
У канцы XVI ст. замак умацавалі землянымі бастыёнамі і ўлучылі ў ланцуг агульнамескіх умацаваньняў.
Перабудова і мадэрнізацыя замка праводзіліся ў 1654—1658 гадох пад кіраўніцтвам каралеўскага інжынэра Якуба Банэльлі[1]. У праект мадэрнізацыі замку зрабіў нямалы ўнёсак вайсковы дарадца караля Швэцыі Карла X Эрык Дальбэрг.
У чэрвені 1658 году на «ўмацаваньне і завяршэньне берасьцейскага замку» вылучылі 10 000 флёрынаў. У студзені 1661 году замак інвэнтарызавалі каралеўскія камісары і сакратар Рэчы Паспалітай віцэ-аканом Аляксандар Сьлізень.
У 1830-я гады расейскія ўлады зьнішчылі замак дзеля будаваньня фартэцыі.
У 1937—1938 гадох з ініцыятывы афіцэра арміі міжваеннай Польскай Рэспублікі Томаша Жука-Рыбіцкага на тэрыторыі замка прайшлі першыя раскопкі. За савецкім часам раскопкі на Замчышчы праводзіліся Пятром Лысенкам у 1969—1981 і ў 1988 годзе.
Замак заставаўся драўляным ажно да канца XVI ст., пакуль яго не замянілі бастыённымі фартыфікацыямі. Ён меў пяць вежаў, зь якіх адна была праязной і вяла ў места. У XVI ст. драўляныя вежы і сьцены замка мелі блянкаваньне з г. зв. падсябіцьцямі.
Выява замка зьмяшчаецца на помніку будаваньня Берасьцейскай дарогі ў Варшаве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.