вну ў Берасьці (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасьце́йскі дзяржа́ўны тэхні́чны ўнівэрсытэ́т (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў красавіку 1966 году ў Берасьці. Навучаньне дзённае (4 гады) і завочнае (5 гадоў). Асьпірантура з 1991 году. Мае 3 навукова-дасьледныя лябараторыі: 1) пульсавальнага гарэньня («Пульсар»), 2) будаўнічых канструкцыяў; 3) саманапружаных канструкцыяў[2]. На 2016 г. ажыцьцяўляўся набор на 27 спэцыяльнасьцяў, зь іх у магістратуру і асьпірантуру на 14 з прысваеньнем адпаведна званьняў магістраў і кандыдатаў тэхнічных, фізыка-матэматычных і эканамічных навук. На 2015 г. бібліятэка ВНУ мела плошчу 1710 м² і 3 чытальні на 290 месцаў (1-ы і 5-ы корпусы), налічвала 432 тыс. асобнікаў выданьняў.
Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт | |
Брестский инженерно-строительный институт, Брестский политехнический институт, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, Брэсцкі політэхнічны інстытут, Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, Берасьцейскі політэхнічны інстытут | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1 красавіка 1966 (58 гадоў таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Сяргей Каспяровіч[1] |
Факультэтаў | 8 |
Колькасьць студэнтаў | 10 139 (2013 г.) |
Колькасьць магістрантаў | 83 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 52°5′48″ пн. ш. 23°45′30″ у. д. |
Горад | Берасьце |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (да 1989 г.), Берасьцейскі політэхнічны інстытут (да 1 чэрвеня 2000 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bstu.by |
Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт |
На 2016 г. унівэрсытэт меў у сваім складзе 8 факультэтаў, у тым ліку завочнага навучаньня і даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, а таксама Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
Пры заснаваньні ў красавіку 1966 г. Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут налічваў 32 выкладнікі і 440 студэнтаў, зь іх 330 дзённага навучаньня і 110 — вечаровага. У 1969 г. лік выкладнікаў вырас да 186 чалавек пры 2700 студэнтах на 4 курсах, зь іх 1960 (72,6%) на дзённым аддзяленьні, 480 (17,8%) — на вечаровым і 260 (9,6%) — на завочным. У 1970 г. лік навучальнай і навуковай літаратуры ў бібліятэцы ВНУ перавысіў 100 тыс. асобнікаў.
У 1997 г. стварылі электронны каталёг бібліятэкі. У 1998 г. у 5-м корпусе (эканамічны факультэт) адчынілі 2 дадатковыя чытальні. На сакавік 2012 г. унівэрсытэт выпусьціў за 45 гадоў свайго існаваньня каля 25 тыс. адмыслоўцаў. На 7 факультэтах навучаліся звыш 10 тыс. студэнтаў, зь іх 190 замежных (2%; Кітай, Нігерыя, Туркмэністан, Шры-Ланка)[3]. На 1 сьнежня 2013 г. унівэрсытэт налічваў 10139 студэнтаў, зь іх 5259 (51,9%) на дзённым навучаньні, 2725 (26,9%) — на завочным, 436 (4,3%) — у інстытуце павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, 231 (2,3%) — на факультэце даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 83 (0,8%) — у магістратуры.
Рэктар Аляксандар Драган(be), які падтрымаў студэнтаў унівэрсытэта падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 году[4]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навукаў, дацэнт Аляксандар Бахановіч[5].
28 кастрычніка 2020 году 9 студэнтаў будаўнічага факультэту й факультэту электронна-інфармацыйных сыстэмаў былі адлічаныя за г. зв. «парушэньне грамадзкага парадку»[6]. Дакладная запіска на адлічэньне студэнтаў была падпісана прарэктарам унівэрсітэту Натальляй Ялавой(be)[7]. Адна скарга на незаконнае адлічэньне дайшла да суда[8].
29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэньні студэнтаў, да якога ў жанчыны паўсталі справядлівыя пытаньні[9]. Начальніца юрыдычнага аддзелу Тацьцяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўнівэрсытэту[10].
Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі асуджаныя на міжнародным узроўні[11][12]. 21 чэрвеня 2021 году рэктар Аляксандар Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандарам Лукашэнка, быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[13]. Паводле рашэньня ЭЗ, Бахановіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.